У тым ліку і па веласпорце.
Рычард Дурбін, адзін з лідараў дэмакратычнай партыі ў сенаце ЗША, прапаноўвае перанесці з Беларусі не толькі чэмпіянат свету па хакеі 2014 года, але і іншыя сусветныя чэмпіянаты, у тым ліку — па веласпорце 2013 года.
Сенатар ад штата Ілінойс раскрытыкаваў Міжнародную федэрацыю хакея і спонсараў маючага адбыцца чэмпіянату свету па хакеі. Ён таксама паведаміў, што звярнуўся ў карпарацыю Skoda, а таксама кампаніі Volkswagen, Nike і Reebok з заклікам спыніць фінансаванне правядзення ў Мінску сусветнага першынства. «Ці можна праводзіць такое відовішчнае мерапрыемства, як чэмпіянат свету, калі людзі, якія балатуюцца ў прэзідэнты, сядзяць у турмах і іх катуюць?» — цікавіцца Дурбін.
Сенатар параўнаў Беларусь з Лівіяй, Егіптам, Тунісам, Еменам і Сірыяй, а таксама пералічыў імёны некаторых беларускіх палітзняволеных — Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Паўла Севярынца.
Варта адзначыць, што з ініцыятывай «адхіліць Беларусь ад правядзення чэмпіянату (ЧС па хакеі), «калі Лукашэнка не вызваліць усіх палітзняволеных у краіне», Рычард Дурбін выступіў яшчэ ў красавіку 2011 года.
***
Нагадаем, 29 сакавіка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў нацыянальныя федэрацыі хакея краін — членаў ЕС і ўсіх дэмакратычных дзяржаў звярнуцца ў Міжнародную федэрацыю хакея (IIHF) з прапановай яшчэ раз абмеркаваць магчымасць пераносу чэмпіянату свету па хакеі 2014 года з Беларусі ў іншую краіну датуль, пакуль не будуць вызваленыя ўсе беларускія палітзняволеныя і ўлады не пачнуць паважаць правы чалавека.
Кумала таксама паведаміў, што кіраўніцтва Беларусі ў свой час абяцала спыніць пераслед апазіцыі. Аднак сітуацыя да лепшага не змянілася, канстатаваў
Заявы пра неабходнасць пазбавіць Беларусь права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі сталі з’яўляцца пасля жорсткага разгону 19 снежня 2010 года ў Мінску апазіцыйнага мітынгу нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.
Пытанне пра магчымы перанос чэмпіянату свету 2014 года з Беларусі ў іншую краіну можа быць разгледжаны на кангрэсе IIHF у маі гэтага года.
БелаПАН.
Каментары