Адпаведна ў 2011 г. ён атрымаў даходаў у 21 млрд рублёў.
Жыхар Цэнтральнага раёна сталіцы заплаціў падаходны падатак памерам 2,2 млрд. рублёў (275 тыс. даляраў). Пра гэта паведаміў сёння начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Уладзімір Лайкоў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
«Гэта самы вялікі выплачаны падаходны падатак па горадзе з даходу ў 21 млрд. рублёў», — адзначыў ён і нагадаў, што кампанія па дэклараванні даходаў праходзіла ў краіне з 1 студзеня па 1 сакавіка.
Усяго ў падатковую інспекцыю сталіцы падалі 8.592 дэкларацыі па падаходным падатку з фізічных асоб, што на чвэрць больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сума да даплаты па выніках пераразліку падаходнага падатку па дэкларацыях склала 20 млрд. рублёў.
-
Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве
-
«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША
-
23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары