Грамадства33

Афіцыйнай інфармацыі пра лёс Сіўчыка і Вячоркі пакуль няма

Паводле неафіцыйных зьвестак, палітыкі знаходзяцца на Акрэсьціна. Да спэцпрымальніка‑разьмеркавальніка прыяжджалі супрацоўнікі Офісу АБСЭ, каб даведацца пра лёс затрыманых палітыкаў.

Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка знаходзіцца ў спэцпрыёмніку ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Пра гэта паведаміў сын палітыка Франак Вячорка. Інфармацыю жонцы лідэра Партыі БНФ Арыне Вячорцы пацьвердзіў дзяжурны спэцпрыёмніка. Прычына затрыманьня палітыка па-ранейшаму не вядомая. Магчыма, гэта выявіцца сёньня, калі лідэра Партыі БНФ будуць судзіць у Савецкім судзе Менску.

На Вячаслава Сіўчыка складаецца пратакол пра адміністратыўнае парушэньне, суд над ім пройдзе сёньня, 14 сакавіка, Пра гэта без спасылкі на крыніцу інфармацыі паведаміў БЕЛАПАН брат В.Сіўчыка Кастусь Лукашоў мінулай ноччу.

Палітык быў затрыманы вечарам у аўторак на сталічнай плошчы Якуба Коласа і дастаўлены ў УУС Савецкага раёну. Неўзабаве асобы, якія назваліся байцамі спэцназу, затрымалі лідэра партыі БНФ Вінцука Вячорку ля дзьвярэй ягонай кватэры на вуліцы Кальцова.

Да спэцпрымальніка‑разьмеркавальніка прыяжджалі супрацоўнікі Офісу АБСЭ, якія спрабавалі даведацца пра лёс затрыманых палітыкаў.

«Белорусские новости

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць