Усяго патроху1717

Траву для праспекта, дзе ездзіць Лукашэнка, прывозяць з-за мяжы

Перасяваць яе штогод каштуе больш за 20 тысяч даляраў!

На сустрэчы з прэм’ерам Мясніковічам Аляксандр Лукашэнка здзівіўся: «Навошта з гэтай раздзяляльнай паласы кожны год вымаць грунт на паўметра, пасля на гэта самае месца завозіць новы грунт, сеюць траву, укрываць плёнкай? Навошта? Там трава самая зялёная, нідзе такой зялёнай травы я не бачыў, як на гэтым газоне. Не, трэба ўсё гэта калупаць… 10 МАЗаў стаіць, 3 пагрузчыкі з дзесяцікубовым каўшом і чорт ведае колькі тэхнікі. А гэта ж выдаткі…»

Чаму траву на праспекце, дзе ездзіць Лукашэнка, мяняюць кожны год? Гэта пытанне Еўрарадыёзадала спецыялістам з Мінзеленбуду.

«А як вы думаеце – чаму?», – пытаннем на пытанне адказвае галоўны інжынер «Зеленбуда» Цэнтральнага раёна. Да гэтага раёна адносіцца ўчастак, дзе кожны дзень праязджае кіраўнік краіны.

Як даведалася Еўрарадыё, пасеяць газон на раздзяляльнай паласе па праспекце Пераможцаў каштуе больш за 20 тысяч даляраў…

Зеленбуд: Скажам так – дорага. Вельмі дорага.

Еўрарадыё: Кожны такі кавалак будзе дорага засеяць?

Зеленбуд: Не, ну не кожны… Гледзячы, якая трава. Калі гэта газон-звычайны… Але тая тэрыторыя, што вас цікавіць, там зусім іншая тэхналогія – там дорага. Тут прыбіраецца стары грунт, завозіцца новы, накрываецца ўсё гэта… Там узмоцненыя пасевы, часткова, магчыма, нават угнаенні ўносяць, плюс – там гэта ўся справа ўкрываецца бондам, паліваецца. І нават трава па праспекце Пераможцаў – таксама незвычайная!

Зеленбуд: «Звычайная – гэта наша, якая ў нас вырошчваецца. А там у любым разе трава імпартная. То бок – добрай якасці, а не тое, што ў нас вырабляецца».

Па словах спецыяліста, каб засеяць 100 метраў квадратных звычайнага газону, спатрэбіцца мінімум адзін мільён 700 тысяч!

Зеленбуд: «Усё залежыць ад таго, якая зямля – ці трэба туды штосьці ўносіць… Мільён семсот – гэта без угнаенняў, проста падвезці зямлі, пасеў…»

«Гуглмэпс» паказвае, што працягласць зялёнай раздзяляльнай паласы па праспекце Пераможцаў – 5,6 кіламетраў. Шырыня – каля паўтара метраў. Вылічваем плошчу – 5600м * 1,5м = 8400 метраў квадратных. Дзелім на 100 і памнажаем на мільён семсот. 168 мільёнаў або 21 тысяча даляраў(!) каштуе засадзіць травой звычайны газон.

А тут, відаць, будзе і таго болей.

Цікава, што мяняць звычайны газон кожны год – такой патрэбы сапраўды няма, тлумачыць галоўны інжынер:

«Звычайны газон, калі яго не вытоптваюць, то ён нармальна… і не адзін год расце. Калі ён наўмысна не пашкоджваецца, то нармальна ўсё. Звычайная трава! Што тут казаць… Расце, дый усё».

Што трава на праспекце – незвычайная, зразумела. Яе вязуць з-за мяжы.

Але адкуль менавіта, у Мінску не кажуць, таму званю ў Гродна, у мясцовы Зеленбуд. Там кажуць, што завозяць траву звычайна з Галандыі… Бывае яшчэ – з Польшчы.

«Арыенціровачны кошт на імпартную траву каля 50 тысяч за кілаграм. Хапае на 40 квадратных метраў. У асноўным – Польшча-Галандыя ідзе», – кажа супрацоўніца Зеленбуду.

Такім чынам, каб засеяць раздзяляльную паласу па праспекце Пераможцаў, адно насенне з Галандыі будзе каштаваць больш за 10 мільёнаў… Без працы!

Каментары17

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты7

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты7

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць