Улада3434

Лукашэнка: У мяне авечкі, і мы іх ужо два разы стрыглі

«Каб мае людзі, мае рабочыя, мой народ мелі магчымасць працаваць».

«Я нічога не баюся. Мне баяцца няма чаго, я чалавек рашучы, і губляць мне ў прынцыпе няма чаго», — заявіў Лукашэнка 21 красавіка ў Мінску, адказваючы падчас суботніка на пытанне журналістаў, як ён ставіцца да меркавання, што кіраўнік дзяржавы патрабуе ад урада вырашэння пытанняў на праблемных прадпрыемствах, таму што баіцца пратэстаў рабочых.

«Там, дзе ёсць слова „баіцца“, каментаваць няма чаго», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

«Калі я чаго і баюся, то толькі меркавання маіх людзей, майго народа. Гэта мае выбаршчыкі, я іх меркаванне цаню і паважаю. Таму калі рабочы чалавек гаворыць, што штосьці не так, я на гэта рэагую.

Як я рэагую, вы ведаеце»,
— сказаў афіцыйны беларускі лідар.

Ён заявіў, што «праблемныя прадпрыемствы» будуць рэфармаваныя. Лукашэнка нагадаў, што нядаўна прыняў рашэнне стварыць у краіне новую галіну — авечкагадоўлю. Так, плануецца пабудаваць новы камвольны камбінат і вырабляць у Беларусі вырабы з воўны.

«Я гэта праэксперыментаваў у сябе на ферме. У мяне дзясятак авечак.
Мы іх ужо два разы стрыглі — вялікая колькасць воўны. Самыя лепшыя авечкі ў свеце, і яны выдатна сябе адчуваюць. Цяпер зробім гэта па ўсёй краіне», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама паведаміў, што плануецца рэфармаваць і мотавелазавод. «Я ніколі ў жыцці не аддам і не страчу гэту марку. Мы зробім самае сучаснае прадпрыемства. Гэта таксама вялікі страх, каб не страціць гэты брэнд і каб мае людзі, мае рабочыя, мой народ мелі магчымасць працаваць, зарабляць і карміць сваіх дзяцей», — заявіў ён

Каментары34

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →