Пенсіянерка паскардзілася на студэнтаў, якія «цэлымі днямі без мэты катаюцца ў грамадскім транспарце»
«Студэнтам карысна хадзіць пешшу. Навошта ж ім дазволілі бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце?»
«Вы бачылі, колькі моладзі з раніцы да вечара таўчэцца у аўтобусах? Куды гэта яны ўсе едуць?» — патэлефанавала ў рэдакцыю «Вечернего Минска» пенсіянерка Людміла Мікалаеўна. —
«Увесь час заўважаю: адна і тая ж кампанія моцных хлопцаў і дзяўчат ездзіць туды-сюды ў 100 аўтобусе цэлы дзень. А з-за іх у перапоўнены транспарт з цяжкасцю ўціснуцца можна!Толькі і думаеш, як бы ўласныя рэбры цэлымі пасля такой цісканіны захаваць».
На пытанне, як жа назіральнай пенсіянерцы атрымалася вылічыць ні чым не занятых студэнтаў, якія дарма, ды яшчэ і бясплатна займаюць месца ў аўтобусах, Людміла Мікалаеўна адказала коратка:
«А я ўсё бачу. Езджу столькі ж, колькі і яны. Але мне трэба! А ім навошта?»
Каментары