Эканоміка7575

Ад сёння даражэюць хлеб, малако і асабліва гарэлка

Ад 29 красавіка павышаюцца адпускныя цэны на прадукты.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі ад 26 красавіка № 35 "Аб цэнах на сацыяльна значныя тавары і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь", паведамілі БелТА у аддзеле па сувязях з грамадскасцю Мінэканомікі.

Дакумент распрацаваны ўзамен пастановы Мінэканомікі ад 27 красавіка 2011 г. № 65 "Аб цэнах на сацыяльна значныя тавары і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь", якое прызнаецца страціўшым сілу.

У прыватнасці, павялічаны гранічныя максімальныя адпускныя цэны на малако каровіна пастэрызаванае і кефір з каровінага малака тлустасцю да 3,5% уключна, смятану тлустасцю да 25% уключна, тварог тлустасцю да 9% уключна, без смакавых дабавак і напаўняльнікаў - на 10%, хлеб жытне-пшанічны, батоны і перапечкі з пшанічнай мукі няздобныя вагой ад 300 грамаў і большай - на 5%.

Пастанова № 35 уступае ў сілу ад 29 красавіка.

Павялічаныя і гранічныя мінімальныя цэны на алкагольную прадукцыю моцнасцю звыш 28%. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрствам эканомікі ад 26 красавіка 2012 № 36 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2011 года № 49".

З увядзеннем у дзеянне гэтай пастановы вытворцы і імпарцёры алкагольнай прадукцыі, а таксама гандлёвыя арганізацыі павінны рэалізоўваць алкагольную прадукцыю моцнасцю звыш 28% па цэнах, не ніжэйшых за вызначаныя дадзенай пастановай. Дакумент уступае ў сілу з 29 красавіка пасля яго афіцыйнага апублікавання ў газеце "Рэспублiка" (28 красавіка).

Згодна з пастановай, за 0,5 л 40-градуснага алкаголю, вырабленага і рэалізаванага ў Беларусі, лімітавая мінімальная рознічная цана з ПДВ вырасце ўдвая. Яна складзе Br19,6 тыс. (Раней дзейнічала цана Br9,4 тыс.)
Адпускная цана франка-адпраўлення (без ПДВ) - Br14,2 тыс. (Раней - Br6,83 тыс.). Мінімальная адпускная цана на імпартныя алкагольныя напоі, што рэалізуюцца ў Беларусі, без ПДВ складзе Br28,4 тыс. (Раней - Br13, 65 тыс.).

Павышаюцца таксама гранічныя мінімальныя адпускныя кошты на этылавы спірт з харчовай сыравіны. Цяпер дыяпазон коштаў франка-адпраўлення без ПДВ за дэкалітр бязводнага спірту усталяваны ад Br62 тыс. да Br281,2 тыс. (Раней - ад Br30 тыс. да Br134,2 тыс.).

Каментары75

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні36

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні36

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць