Спорт

МУС пра Еўра-2012 у Польшчы: Паслаблення візавага рэжыму не будзе

Міністэрства абнародавала рэкамендацыі заўзятарам.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абнародавала рэкамендацыі балельшчыкам, якія выязджаюць на чэмпіянат Еўропы па футболе (8 чэрвеня — 1 ліпеня) у Польшчу.

МУС нагадвае, што ў дачыненні да грамадзян Беларусі дзейнічае поўнамаштабны візавы рэжым паездак у Польшчу. У сувязі з гэтым неабходна паклапаціцца аб атрыманні візы або іншага дазволу на ўезд на тэрыторыю суседняй краіны своечасова і быць уважлівымі пры выбары візавых пасрэднікаў.

У адпаведнасці з палажэннямі Візавага кодэкса Еўрапейскага саюза хадайніцтва аб выдачы візы можа быць пададзена не раней чым за тры месяцы да запланаванай паездкі. Інфармацыя аб парадку атрымання віз у замежных установах Польшчы ў Беларусі размешчана на сайце па адрасу: http://www.minsk.polemb.net/.

На працягу ўсяго часу знаходжання ў краіне пры сабе неабходна мець:

- сапраўдны пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу (далей — дакумент для выезду за мяжу);

- сапраўдную візу або іншы дакумент, які дае права на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы;

- копію дакумента, які паслужыў падставай для атрымання візы або іншага дакумента, які дае права на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы;

- грашовыя сродкі або доказы іх наяўнасці з наступных разлікаў: для асоб, якім больш за 16 гадоў, — 100 польскіх злотых на кожны дзень знаходжання, але не менш чым 500 польскіх злотых або раўназначную суму ў іншай замежнай валюце; для асоб да 16 гадоў — 50 польскіх злотых на кожны дзень знаходжання, але не менш чым 300 польскіх злотых або раўназначную суму ў іншай замежнай валюце;

- сапраўдны страхавы поліс.

МУС заклікае грамадзян не эканоміць на медыцынскай страхоўцы. Яе наяўнасць на практыцы з'яўляецца адзінай рэальнай магчымасцю пазбегнуць сур'ёзных асабістых затрат у выпадку неабходнасці аказання медыцынскай дапамогі (дзень знаходжання ў бальніцы, без лячэння, працэдур і аналізаў, каштуе каля 100 еўра).

"У выпадку страты дакументаў для выезду за мяжу, а таксама калі вы сталі ахвярай рабавання, крадзяжу, трапілі ў іншую экстрэмальную сітуацыю — звярніцеся ў найбліжэйшую консульскую ўстанову Рэспублікі Беларусь, гатовую аказаць неабходную консульска-прававую дапамогу", — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў2

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?16

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў2

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць