Меркаванні33

Пуцін 3.0. Якой будзе Расія?

Пра перспектывы і пагрозы, якія нясе пераабранне Пуціна, піша Рыгор Астапеня.

Расія ніколі не была і не будзе стабільнай краінай. Нягледзячы на эканамічны рост за апошнія 12 гадоў, Расія дагэтуль застаецца занядбанай краінай. Аднак яна захоўвае свой высокі статус у нашым рэгіёне і далей будзе адыгрываць вялікую ролю ў беларускай палітыцы.

Унутраная палітыка

Варта адразу зазначыць, што масавыя пратэсты, якія мы назіралі гэтай зімой, звязаныя не толькі з асобай прэзідэнта Пуціна, а перадусім з карумпаванай структурай улады, якая дагэтуль функцыянуе ў Расіі.
Усе ўсведамляюць, што сённяшнюю «вертыкаль» неабходна змяняць, але калі адна з галоўных асаблівасцяў структуры — менавіта карумпаванасць, то цяжка ўявіць сабе сапраўдныя рэформы. Хутчэй магчымы варыянт «а-ля паліцэйскай» рэформы, якая фактычна скончылася зменай уніформы і назвы. Часта можна пачуць, што расійскія кіроўныя эліты не хочуць рэфармаваць палітычную мадэль, бо баяцца, што можа быць разбураная ўся краіна. Аднак
каб пазбегнуць далейшага росту незадаволенасці, пуцінскі рэжым будзе вымушаны пайсці на частковыя саступкі дэмакратычным колам і зрабіць палітычнае жыццё Расіі больш празрыстым.
У адваротным выпадку стабільнасць усёй палітычнай сістэмы Расіі можа быць падвергнутая небяспецы далейшага абурэння расіянаў і, як выніку, сацыяльнаму выбуху.

Пасля Балотнай частка заходніх экспертаў трапіла ў пастку думкі пра магчымыя вялікія змены ўнутры расійскай кіроўнай эліты. Аднак час паказаў, што ранейшая колькасць пратэстоўцаў некрытычная для рэжыму Пуціна, а прадэмакратычная апазіцыя не настолькі папулярная, каб заняць найвышэйшыя пасады ва ўладзе.

Вялікую ролю для ўнутранай палітыкі Расіі таксама будзе мець яе занядбанасць: алкагалізм, наркаманія, адсутнасць перспектываў для людзей, літаральнае выміранне расіянаў, эміграцыя капіталу, 13% расіянаў жывуць ніжэй за ўзровень галечы.
Штогод колькасць карэнных жыхароў Расіі скарачаецца на 250 тысяч чалавек. Аднак краіна папаўняецца прыкладна такой самай колькасцю мігрантаў. Фактычна, колькасць насельніцтва застаецца той самай, але з усё меншай доляй карэнных жыхароў. Але трэнд прыросту мігрантаў можа і не захавацца. У такім разе,
згодна з прагнозамі Праграмы развіцця ААН, Расія да 2025 года страціць 11 мільёнаў жыхароў.

Эканоміка

На вялікае здзіўленне, Расія абрала шлях далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
На першы погляд, вялікай зацікаўленасці для Расіі ў гэтым няма, бо 66% экспарту Расіі — гэта энергарэсурсы. Аднак далучэнне да СГА прадыктаванае жаданнем мець голас у сусветнай эканоміцы, а не сапраўдным намерам лібералізаваць гаспадарку.

Нягледзячы на гэта,

згодна з прагнозам PricewaterhouseCoopers, Расія ўжо ў 2014 годзе абгоніць эканоміку Германіі па ВУП згодна з парытэтам набыўчай сілы.
Што, аднак, зусім не азначае якасных зменаў у эканоміцы Расіі: пакуль энергарэсурсы прадаюцца па высокай цане, загадваць нейкія гаспадарчыя рэформы досыць рамантычна. Расія дагэтуль мае «галандскую хваробу», калі сыравінная прамысловасць цягне рэгрэс іншых сектараў гаспадаркі. Каб зменшыць уплыў «галандскай хваробы», Расія, на прыклад іншых дзяржаваў з вялікімі запасамі сыравіны, як Нарвегія ці Кувейт, узмацніла свой стабілізацыйны фонд. Сёння ён складае болей за 150 мільярдаў даляраў, а яго памер часта называюць дасягненнем Пуціна і непасрэдна былога міністра фінансаў Кудрына. Самі Нідэрланды «вылечыліся» дзякуючы інвестыцыям у малы і сярэдні бізнэс. Аднак ці шмат людзей хоча рабіць бізнэс у дзяржаве прававога бязмежжа і карупцыі, як Расія? Аб’ём карупцыі ў Расіі Transparency International ацэньвае ў 300 мільярдаў даляраў — чвэрць ВВП.

Калі Пуцін прыйшоў да ўлады, барэль нафты каштаваў каля 25 даляраў. Сёння ён каштуе больш за 100. Але ці дастаткова гэтага, каб захаваць эканоміку Пуціна? І ці не рухне яна ў выпадку падзення цэнаў на нафту?

Замежная палітыка

Адна з галоўных ідэяў наступных шасці гадоў кіравання Пуціна Расіяй — гэта адбудова ранейшай імперыі. Але ніхто не хавае, што Расія сама мусіць плаціць за быццё імперыяй. Ніхто, нават Лукашэнка, не будаваў бы з Расіяй ніякіх стасункаў, калі б гэтыя стасункі не канвертаваліся ў фінансавую падтрымку.

Важнае значэнне для Расіі будзе захоўваць Еўропа.

Расійскае кіраўніцтва будзе далей спрабаваць зрабіць Еўропу залежнай ад паставак энергарэсурсаў. Аднак Расія, без перабольшванняў, залежная ад Еўропы не менш, чым Еўропа ад Расіі (магчыма, нават больш).
У расійска-еўрапейскіх стасунках мае месца дылема энергетычнай бяспекі: калі Еўропа дыверсіфікуе свой імпарт ад расійскіх энергарэсурсаў, то і Расія будзе вымушаная дыверсіфікаваць свой экспарт. Таму Расія зацікаўленая ў добрых стасунках з Еўропай.

Стасункі з ЗША будуць абумоўленыя несупадзеннем галоўных інтарэсаў, а таксама каштоўнасцяў, якія дагэтуль адыгрываюць у палітыцы ЗША важную ролю.

Абарона

Толькі лічбы: да 2014 года выдаткі Расіі на абарону вырастуць на 180%, ажно 19% бюджэту будзе ісці на войска (у большасці краінаў НАТО — да 2%).
Відавочна, што Пуцін адбудову імперыі таксама звязвае з ростам мілітарнай сілы, якая можа быць ужытая супраць суседзяў. АДКБ мае стаць інструментам Пуціна для вяртання сваёй ранейшай моцы на прасторах былога Савецкага Саюза.

Расія далей будзе захоўваць досыць вострую рыторыку ў дачыненні да НАТО для патрэбаў унутрыпалітычнага рынку, хоць расійскія кіраўнікі дакладна ведаюць, што Паўночнаатлантычны альянс не з’яўляецца актуальным ворагам, а магчыма, гэта нават саюзнік. Перадусім небяспеку выклікае ўсё большая моц Кітая і міграцыя кітайцаў.

Беларуска-расійскія стасункі

Мэта дзеянняў расійскіх уладаў у Беларусі відавочная — інкарпарацыя краіны. Але варта заўважыць, што змянілася тактыка: цяпер замест палітычнай інтэграцыі абраны шлях інтэграцыі эканамічнай. Няцяжка здагадацца, што як толькі Расіяй будуць набытыя ўсе пажаданыя прадпрыемствы, могуць адбыцца і палітычныя змены.

Усім вядома, што паміж Лукашэнкам і Пуціным здаўна ніякіх цёплых пачуццяў няма. Нават нягледзячы на аўтарытарнае падабенства іх рэжымаў. Але Пуцін будзе аплачваць існаванне Лукашэнкі, бо сённяшні Лукашэнка — зусім не той, што некалькі гадоў таму: сёння Лукашэнка падпісвае ўсе дамовы, прапанаваныя Масквой, прадае беларускія прадпрыемствы і ахвотна ідзе ў Еўразійскі саюз.

Прычынаў, каб Пуцін перастаў фінансаваць аўтарытарны рэжым Лукашэнкі, пакуль няма.
І Лукашэнка гэта разумее: нават на беларускае войска ўжо просіць грошы.

Дарэчы, Пуціну проста няма каго падтрымліваць у асяродку беларускай апазіцыі — моцных прарасійскіх кандыдатаў у Беларусі няма. А заляцанні некаторых кандыдатаў у часе выбараў-2010 нікім у Крамлі сур’ёзна ўспрынятыя не былі.

Каментары3

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →