Навука і тэхналогіі22

Украіна — 7-я ў свеце па колькасці спаму

Украіна ў 2011 годзе паднялася на 7-е месца ў свеце па колькасці спам-зомбі (сеткі кампутараў, што распаўсюджваюць спам). Пра гэта паведаміў журналістам кансультант па інфармацыйнай бяспецы амерыканскай кампаніі Symantec у Расіі і СНД Аляксандр Суязаў. Ён прадставіў штогадовую справаздачу аб пагрозах інтэрнэт-бяспецы, распрацаваную Symantec.

 Паводле справаздачы,

Украіна ўпершыню ўвайшла ў дзесятку краін з найбольшай колькасцю спам-зомбі, фішынгу і сеткавых нападаў,

сказаў Суязаў. У цэлым, паводле яго слоў, Украіна за год паднялася з 31-га на 23-е месца ў сусветным рэйтынгу па колькасці інтэрнэт-пагроз.

У пяцёрцы ўкраінскіх гарадоў па колькасці шкодных праграм лідзіруе Кіеў, далей за ім ідуць Львоў, Адэса, Днепрапятроўск і Данецк.

На думку экспертаў Symantec, прычын павелічэння колькасці шкоднага ПЗ некалькі. У прыватнасці, прылады для нападаў сталі больш даступнымі.

«Раней, каб зрабіць напад, трэба было каля 100 тыс даляраў. Цяпер гэта можна зрабіць і за 200 даляраў», —

адзначыў Суязов. Гэтым жа, на яго думку, можна растлумачыць і павелічэнне колькасці нападаў на кампаніі малога і сярэдняга бізнэсу, тады як раней нападам ў асноўным падвяргаліся буйныя карпарацыі і дзяржаўныя структуры. Характэрна, што

больш вірусаў распаўсюджваецца праз сайты рэлігійнай тэматыкі. Эксперты тлумачаць гэта тым, што часта такія сайты зробленыя непрафесійна і на іх не надаецца або мала надаецца ўвагі ІТ-бяспецы.

Новай

тэндэнцыяй мінулага года Symantec называе павелічэнне распаўсюджвання вірусаў праз сацыяльныя сеткі, а таксама павелічэнне колькасці шкоднаснага ПЗ для мабільных прылад.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць