Грамадства11

Тураўская епархія пракаментавала з’яўленне на дрэве ў Хойніцкім раёне «аблічча Багародзіцы»

Тураўская епархія пракаментавала з’яўленне на дрэве ў вёсцы Губарэвічы Хойніцкага раёна «аблічча Багародзіцы». Пра «цуды» ў Хойніцкім раёне, звязаныя з праяўленнем на вязе ў вёсцы Губарэвічы «аблічча Багародзіцы», паведамілі дзяржаўныя тэлеканалы.

У навінах гаварылася, што ў адселеную вёску едуць сотні паломнікаў, каб убачыць і пакланіцца абліччу на дрэве, якое раптам з’явілася. Людзі нясуць да дрэва цукеркі, яблыкі, кветкі, абвязалі «цудатворны» вяз ручнікамі. Паводле расповеду мясцовых жыхароў, да 1938 года недалёка ад вязу стаяла вясковая царква, у якой знаходзіўся цудатворны абраз Божай Маці. Мясцовыя мяркуюць, што прыезджыя паломнікі паверылі, што контур цудатворнага абраза адпячатаўся на дрэве.

Інфармацыйны аддзел Тураўскай епархіі распаўсюдзіў каментарый адносна «з’яўлення цудатворнага аблічча».

«Першыя дакументальныя звесткі пра храм у вёсцы Губарэвічы знаходзім у канцы XVIII стагоддзя. З кліравых ведамасцяў вядома, што храм да 1795 года быў уніяцкім, а затым — праваслаўным. Якіх-небудзь святыняў, якія мелі б агульнацаркоўнае значэнне, у прыходзе не мелася… Пасля закрыцця ў пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя Стралічаўскай царквы Губарэвіцкі храм становіцца прыходскім. Настаяцелем з’яўляўся святар Іаан Жалезняковіч, арыштаваны НКУС 7 студзеня 1938 года. Пасля закрыцця храма ён быў пераабсталяваны пад школу. Канчаткова разабраны пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны», — паведамляе інфармацыйны аддзел.

«Апошнімі днямі ў Тураўскае епархіяльнае ўпраўленне стала паступаць інфармацыя датычна „праяўлення абраза Багародзіцы“ на зрэзе дрэва ў вёсцы Губарэвічы. Гэты зрэз быў зроблены ў 2010 годзе, аб чым сведчаць новыя акругленні маладой кары, што гаворыць пра тое, што зрэз нясвежы. На гэтым зрэзе магчыма ўбачыць акругленні правага пляча і галавы, калі ўявіць сабе вобраз.

Каментарыі мясцовых жыхароў пра цудатворны абраз Божай Маці не маюць пад сабой гістарычнай асновы і не могуць з’яўляцца гістарычным сведчаннем аб царкве Раства Багародзіцы ў вёсцы Губарэвічы. Царква будзе маліцца, каб Гасподзь паказаў свой промысел», — пракаментавала епархія «цуд».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»8

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця3

Памерла Іна Радаева4

У Інданезіі знайшлі найстаражытнейшыя ў свеце ўзоры наскальнага жывапісу

Кіт Келаг: Калі Украіна перажыве гэту зіму — перавага будзе на яе баку15

Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў9

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі9

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»8

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць