Грамадства44

Жыхары Калодзішчаў патрабуюць змяніць праект забудовы Зялёнага Бору

Грамадскае абмеркаванне забудовы пачалося са скандалу.

На тэрыторыі ў раёне Калодзішчаў гарвыканкам збіраецца ўзвесці каля 5–6 мільёнаў квадратных метраў жылля. Такія маштабныя планы выклікалі засцярогі ў жыхароў Мінскага раёна. Сёння ініцыятыўная група аднесла ў адміністрацыю Партызанскага раёна калектыўную заяву, у якім грамадзяне патрабуюць ад уладаў перагледзець праект забудовы мікрараёна. Пад дакументам — паўтары тысячы подпісаў.

Будаўніцтва Зялёнага Бору, кажуць людзі, паўплывае на жыццё ўладальнікаў участкаў у катэджных пасёлках Утульны кут, Калодзішчы-2 (Палігон), пасёлка Сухарукія.

— Лічым, што разам са станоўчымі наступствамі развіцця названага праекта (будаўніцтва дарог, камунікацый, перспектыўная жылая забудова ў непасрэднай блізкасці ад Мінска) існуе і шэраг негатыўных наступстваў, якія закранаюць інтарэсы жыхароў прылеглых тэрыторый, — сказана ў заяве. — У некаторых выпадках прапанаваныя праектныя рашэнні супярэчаць не толькі здароваму сэнсу, але і нарматыўным прававым актам.

У лісце дэталёва апісаныя дапушчаныя парушэнні. Да прыкладу, праектам прадугледжанае размяшчэнне сартавальнай станцыі на паўночным захадзе ад праектаванага мікрараёна. Для гэтага спатрэбіцца пашырэнне наяўнай чыгуначнай галіны Шабаны — Калодзішчы. Пры гэтым, на думку экспертаў, не ўлічаныя патрабаванні, якія змяшчаюцца ў генеральным плане Мінска. У прыватнасці, не абгрунтаванае размяшчэнне гэтых аб’ектаў з прычыны адсутнасці побач прамысловых тэрыторый.

Акрамя таго, любое будаўніцтва на тэрыторыі Рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Сціклева» з’яўляецца не толькі парушэннем пастановы Савета Міністраў, але і ставіць пад пагрозу поўнага знікнення рэдкіх відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу. Парушаныя, лічаць людзі, і іншыя нормы заканадаўства.

Яшчэ адзін праблемны момант — планаванае будаўніцтва ЦЭЦ. Яно, паводле меркавання грамадзян, таксама незаконнае і неабгрунтаванае.

У заяве грамадзяне просяць адправіць праект Зялёнага Бору на перапрацоўку, выключыўшы з яго будаўніцтва сартавальнай станцыі, ЦЭЦ і пашырэнне чыгуначнай галіны. Рэакцыя гарвыканкама на гэтыя патрабаванні пакуль невядомая.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію6

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА3

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію6

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць