Грамадства

БЧ з 27 мая ўводзіць новы графік руху цягнікоў

Беларуская чыгунка з 27 мая ўводзіць новы графік руху цягнікоў,

паведаміў намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Сяргей Мацкевіч.

Новым графікам прадугледжанае курсаванне на беларускай магістралі 128 пар пасажырскіх цягнікоў, з якіх 87 — міжнароднага і 41 — унутрырэспубліканскага злучэння (у тым ліку 9 пар цягнікоў рэгіянальных ліній новага фармату пасажырскіх перавозак).

Для задавальнення попыту на перавозкі пасажыраў цягнікамі рэгіянальных ліній новым графікам прадугледжанае штодзённае курсаванне чатырох пар электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнэс-класа па маршруце Мінск — Баранавічы — Мінск і трох пар — па маршруце Баранавічы — Брэст — Баранавічы. На ўчастках Калінкавічы — Славечна і Калінкавічы — Васілевічы — Хойнікі будуць курсаваць аднавагонныя дызель-цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа. З уводам новага графіка на названых маршрутах частата курсавання такіх цягнікоў будзе павялічаная з 2 да 5 разоў на дзень у кожны бок.

У новым графіку прадугледжанае курсаванне 456 пар прыгарадных цягнікоў (на 15 пар больш, чым у мінулым годзе), з іх 184 пары будуць курсаваць у Мінскай прыгараднай зоне.

Цяпер чыгуначнае пасажырскае злучэнне звязвае Беларусь з усімі суседнімі краінамі — Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой, Латвіяй. «Графік руху цягнікоў на 2012/2013 гг. прадугледжвае пашырэнне маршрутнай транспартнай сеткі пры арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў, у тым ліку на ўмовах парытэту з латвійскім бокам кожны дзень будзе курсаваць пасажырскі цягнік № 88/87 Мінск — Рыга. Да гэтага часу штодня ён перавозіў пасажыраў толькі ў летні перыяд, а ў зімовы — два разы на тыдзень», — кажа прадстаўнік БЧ.

У летні перыяд, а таксама падчас святочных дзён і школьных канікул плануецца прызначэнне дадатковых цягнікоў і бесперасадачных вагонаў, якія курсуюць як унутры рэспублікі, так і па міжнародных маршрутах.

Беларуская чыгунка праводзіць работу па абнаўленні і мадэрнізацыі парку пасажырскіх вагонаў. У перыяд з 2007—2011 гг. на БЧ пастаўленыя 163 пасажырскія вагоны вытворчасці Мінскага і Гомельскага вагонарамонтных заводаў, што дазволіла забяспечыць больш камфортныя ўмовы праезду пасажыраў. Сучасныя вагоны абсталяваныя сістэмамі экалагічна чыстых туалетных комплексаў, кандыцыянавання паветра, мадэрнізаванымі сістэмамі энергазабеспячэння. У гэтым годзе плануецца набыць яшчэ 28 пасажырскіх вагонаў рознага класа, правесці рамонт 1064 пасажырскіх вагонаў. Цяпер доля вагонаў, абсталяваных сістэмамі кандыцыянавання паветра, у парку БЧ складае каля 36% (у мінулым годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 32%).

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць