Здарэнні5858

Тэрарыст у масцы з арабскім надпісам спрабаваў падарваць міліцыю ў Жлобіне

КДБ сцвярджае, што міліцыянты затрымалі сапраўднага тэрарыста.

Як паведамляе Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ Беларусі, мужчына быў затрыманы 24 мая каля 12.00 супрацоўнікамі МУС на месцы здзяйснення злачынства,
якое кваліфікуецца па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 289 КК Беларусі (замах на ўчыненне акту тэрарызму).

У масцы з надпісам на арабскай мове і ёмістасцямі з запальнай сумессю і самаробнай выбуховай прыладай магутнасцю каля пяці кілаграмаў у трацілавым эквіваленце ён «спрабаваў здзейсніць тэрарыстычныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў падраздзялення МУС па месцы іх дыслакацыі».

Дзе менавіта мужчына быў затрыманы, не ўдакладняецца. Паводле звестак БелаПАН,

гэта адбылося ў Жлобіне.

Па факце здзяйснення злачынных дзеянняў УКДБ па Гомельскай вобласці распачата крымінальная справа. Пачата расследаванне сумеснай аператыўна-следчай групай КДБ і Следчага камітэта Беларусі.

«Атрыманыя першыя звесткі паказваюць на наяўнасць сувязяў грамадзяніна з арганізаванай злачыннай групай па перапраўцы грамадзян Афганістана ў адну з еўрапейскіх краін. Звяртае на сябе ўвагу факт затрымання з прыцягненнем супрацоўнікаў спецпадраздзялення ў паказаным рэгіёне ў маі аднаго з лідараў арганізаванай злачыннай групы», — гаворыцца ў паведамленні ЦІГС КДБ.

Па словах суразмоўцаў агенцтва «Інтэрфакс», зламыснік быў затрыманы супрацоўнікамі міжраённага аддзела ГУБАЗ, «калі ён паспрабаваў злучыць драты на выбуховай прыладзе». «Перад гэтым ён кінуў бутэльку ў будынак — імаверна, з мэтай адцягнуць увагу супрацоўнікаў міліцыі, каб потым прывесці ў дзеянне выбуховае прыстасаванне», — удакладнілі ў праваахоўных органах.

Паведамляецца, што цяпер праводзіцца псіхіятрычная экспертыза затрыманага. Пра яго пішуць, што гэта мясцовы жыхар 1991 года нараджэння, беспрацоўны.

«Ніякіх патрабаванняў ён не вылучаў. Пакуль што аб матывах яго дзеянняў казаць рана», — сказалі агенцтву.

Каментары58

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць