Беларуская кампанія «Еўраторг» набыла долю Міжнароднага рэзервовага банка. Пра гэта паведаміў журналістам у Мінску 5 чэрвеня генеральны дырэктар ТАА «Еўраторг» (сетка магазінаў «Еўраопт») Андрэй Зубкоў.
Зубкоў не ўдакладніў, якую менавіта долю набыла кампанія, і заявіў, што «вялікую». Разам з тым, паводле інфармацыі Беларускай
Было прададзена больш за 13,5 млн. штук акцый на агульную суму 4 млн. 700 тысяч 451 еўра. Кошт набыцця акцый банка склаў 0,3462 еўра за акцыю пры намінале 1 тысяча 550 рублёў.
Гендырэктар ТАА «Еўраторг» падкрэсліў, што купля пакета акцый банка дазволіць аптымізаваць фінансавыя затраты кампаніі. «Мы развіваем сетку бытавой тэхнікі „Тэхнаплюс“, а такія пакупкі на 80% завязаныя на крэдыты. Мы хацелі б аказваць падтрымку пакупнікам у гэтай частцы», — сказаў Зубкоў. Ён дадаў, што ў кампаніі добрая кліенцкая база, і «мы хацелі б развіваць крэдытныя прадукты».
Зубкоў таксама адзначыў, што пасля ўваходжання ў капітал банка Міжнародны рэзервовы банк стане «ўніверсальным банкам».
Па стане на 1 студзеня 2012 года Міжнародны рэзервовы банк займаў
Каментары