Усяго патроху2121

У Мінску ў таксі можна пакатацца з жывой вавёркай — фотарэпартаж

Пятро Панкратаў выхадзіў ваверчаня, калі служыў у войску.

Пятро Панкратаў завёў вавёрку яшчэ да таго, як пачаў таксаваць. Хлопец служыў у войску, і незвычайную жывёлінку яму прынеслі іншыя салдаты. Кінуць хворае ваверчаня Пётрык не змог.

«5 жніўня будзе два гады, як яго прынеслі. Яно без прытомнасці ляжала пад дрэвам. Раніцай яго знайшлі, а ўвечары прынеслі мне. У яго ў роце і правым воку завяліся чарвякі — я іх даставаў. Але праз два тыдні ўжо ўсё было нармальна.

Два тыдні я карміў яго дзіцячым харчаваннем і малаком са шпрыца… Потым прарэзаліся зубкі, і ён пачаў есці сам.
Праз паўгода я зрабіў яму прышчэпку і зарэгістраваў. Цяпер ён лічыцца ў Мар’інай Горцы пад маім прозвішчам».

Хлопец кажа, што, нягледзячы на міф пра тое, што вавёрка не можа стаць хатняю істотай, Масік хутка быў ужо абсалютна ручным.

«Я проста заўсёды браў яго з сабой. Ішоў на службу — з сабой, кудысьці яшчэ — таксама. Так і прызвычаіўся. Дома ў Масіка стандартны маршрут: паеў і спаць. З кухні ці пад коўдру, ці ў шафу, — распявадае Пятрусь Панкратаў. — Са мной любіць спаць, каля шыі.

Ён самастойны. Лепшых жывёл няма».

Пра тое, што вавёрцы захочацца на свабоду, хлопец таксама не хвалюецца:

«Ён у мяне аднойчы збягаў, але я падышоў да дрэва, ён і вярнуўся.

А нядаўна пасадзіў яго на дрэва — дык ён баіцца яго, трасецца».

«Вельмі люблю жывёл», — дадае Пётра. Але гэта і так зразумела. Дома ў хлопца жыве котка (раней было дзве, але адну давялося перасяліць у вёску — не паддавалася дрэсіроўцы і ўвесь час палявала на Масіка), ёсць яшчэ акварыум на 300 літраў.

Пётр прызнаецца, што далёка не кожны пасажыр яго машыны даведваецца пра тое, што едзе з вавёркай.

«Я ж не усім яго паказваю. Які сэнс? Навошта яго ўвесь час непакоіць?

Калі ўжо дзеці едуць, дык можна ім паказаць. Але я пастаянна за ім назіраю».

Да гігіенічных аспектаў шматгадзінных паездак вавёркі ў машыне кіроўца ставіцца спакойна:

«Калі ён пасікае — вось анучка. Бо ён гэта можа! Дзіцё ўсё ж!»

Увогуле, адзінай складанасцю утрымання вавёркі ў машыне Пятро называе… вясновую ліньку:

«Зараз аблезе — і ўся праблема. А то бачыш, ён напаўруды!»

Дзіўна, што кампанія, ў якой працуе Пятро Панкратаў, нават не задумвалася пра тое, каб папіярыцца за кошт незвычайнага таксіста. Затое беларускія кіношнікі ведаюць, да каго звяртацца па вавёрку-актора. Адно што сюжэты выбіраюць стэрэатыпныя:

«Там да хлопца чэрці спачатку прыйшлі ад п’янкі, а потым і «вавёрачка», — распавядае Пятрусь.

Сацыяльныя сеткі таксама прыносяць хутчэй праблемы:

«Я аднойчы вывесіў фоткі ў „Аднакласнікі“. Адна жанчына пачала мне пісаць: „Я цябе здам „зялёным“ за тое, што нельга дзікіх жывёлаў трымаць“. Я літаральна на наступным тыдні пайшоў у ветэрынарку, спытаўся, ці можна?

Мне адказалі: „Вядома, можна. Восем тысяч прышчэпка. Дваццаць — пашпарт“. Зрабілі прышчэпку, каб не забралі. Ды і так, калі пашпарт ёсць, надзейнасці больш».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць