Грамадства22

Аксана Пачобут: Андрэй прадчуваў, што яго пасадзяць

Калі прыйшла міліцыя, журналіст пісаў артыкул пра Алеся Бяляцкага.

Відэа Белсат.

Пра абставіны арышту «рэцыдывіста» Пачобута, пра новую крымінальную справу, пра лёс дзяцей карэспандэнт радыё «Свабода» пагаварыў з жонкай палітвязьня Аксанай Пачобут.

РС: Спадарыня Аксана, ці маглі б коратка апісаць, як сёньня забіралі Андрэя?

Аксана Пачобут: Сёньня Андрэй працаваў у хаце, пісаў артыкул пра Алеся Бяляцкага. Прыйшла міліцыя да нас дадому, з абласной пракуратуры. Прыйшлі шэсьць чалавек, гэта быў сьледчы, два чалавекі ў мундзірах, яшчэ два мужчыны і адна жанчына ў цывільным. Сьледчы сказаў, што ў нас у хаце будзе вобшук, але што гэта ўсё адбудзецца хутка, бо яны прыйшлі па кампутар і па Андрэя, каб звазіць яго на допыт. Усё трывала, як мне падалося, менш за гадзіну. Яны забралі кампутар і забралі Андрэя, які ўжо ведаў, што яго сёньня пасадзяць у турму. Ён сабраў у сумку рэчы, якія змог сабраць на хуткую руку. Яго адразу адвезьлі ў пракуратуру, там ён сустрэўся з адвакатам, адмовіўся даваць паказаньні, і яго адразу павезьлі ў турму.

РС: Вы кажаце, што Андрэй ужо ведаў, што яго пасадзяць у турму. Ён дазнаўся толькі сёньня, ці ўжо прадчуваў ад нейкага часу?

Аксана Пачобут: Наўпрост ён дазнаўся толькі сёньня. Але ён сказаў мне падчас вобшуку, што ў яго была такая інфармацыя, паводле якой ён мог рабіць высновы, штояго зноў пасадзяць у турму, што зноў будзе ўзбуджаная крымінальная справа супраць яго.

РС: Якія публікацыі маглі выклікаць гэты арышт?

Аксана Пачобут: Яны паказвалі паперу, там было напісана, якія публікацыі. Гэта публікацыі зь інтэрнэт-рэсурсаў «Беларускі партызан» і «Хартыя», дзе ён пісаў пра расстраляных нібыта тэрарыстаў. Той самы пракурор вобласьці Марозаў узбудзіў крымінальную справу паводле артыкулу аб паклёпе на прэзыдэнта. Паводле таго самага артыкулу, што ў яго быў і ў мінулым годзе, толькі паводле другой часткі, бо Андрэй цяпер асоба, якая ўжо зьдзейсьніла злачынства, якую ужо судзілі раней. Таму частка другая гаворыць аб пакараньні чатырма гадамі.

РС: То бок, супраць яго ўзбудзілі справу як супраць рэцыдывіста?

Аксана Пачобут: Так, там у паперах было ўказана штосьці такое, што ён там парушаў раней, і што ён быў датэрмінова выпушчаны…

РС: Скажыце, як дзеці зрэагавалі на арышт бацькі?

Аксана Пачобут: Сын, які стаў на год старэйшы ад папярэдняга арышту, як быццам усё прадчуваў, бо ўвесь час прасядзеў у бацькі на руках або прастаяў каля яго, трымаючыся за бацькаву нагу, і быў дастаткова ціхі. А дачка адпачывала з мамай Андрэя на вёсцы. Яны выехалі, калі я імі патэлефанавала праз гадзіну, і толькі цяпер ўвайшлі дахаты.

РС: Ці ня думалі вы з Андрэем, каб зьехаць зь Беларусі, напрыклад, у Польшчу, каб пазьбегчы гэтага перасьледу?

Аксана Пачобут: Некалі я задала Андрэю пытаньне ў такім сэнсе, але адразу зразумела, што нікуды зьяжджаць ён не зьбіраецца. Ну, а як будуць разьвівацца падзеі — гэта не ад яго залежыць… Ён заўсёды паўтараў, што зьяжджаць ён нікуды ня будзе, што ён не злачынец, ён ніякіх парушэньняў ня робіць, а проста жыве і сумленна выконвае сваю працу.

РС: Ці вы ўжо ў кантакце зь нейкім юрыстам, які будзе весьці справу Андрэя?

Аксана Пачобут: Так, гэта адвакат Аляксандар Бірылаў, які быў адвакатам Андрэя і ў мінулай справе. Магчыма, ён пад’едзе заўтра да сьледчага, каб узяць дазвол на сустрэчу з Андрэем.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі сурок спрагназаваў, калі прыйдзе вясна2

20‑гадовая Кацярына Копіна знайшлася5

КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі15

У Іране арыштавалі сцэнарыста фільма «Простая выпадковасць», намінаванага на «Оскар»2

Лабковіч: Я не ўяўляў, у што гэта насамрэч ператворыцца і што мяне чакае далей у гэтай сістэме4

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць