Грамадства33

Алег Воўчак прапануе зачыніць Акрэсціна

да прывядзення ўмоў утрымання ў ім у адпаведнасць з заканадаўствам.

Праваабаронца Алег Вогчак патрабуе закрыць Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску на вуліцы Акрэсціна да прывядзення ўмоў утрымання ў ім у адпаведнасць з заканадаўствам. Адпаведны зварот ён накіраваў у пракуратуру Мінска.

Паводле яго слоў, умовы ўтрымання пад вартай у ЦІП парушаюць артыкул 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах «Забарона катаванняў або жорсткага бесчалавечнага абыходжання, што прыніжае чалавечую годнасць, пакарання».

Воўчак заяўляе аб поўнай адсутнасці мэблі ў камерах, «што парушае артыкул 25 і 27 правілаў унутранага распарадку»; нізкай тэмпературы і адсутнасці вентыляцыі; фактычнай адсутнасці спальнага месца і пасцельных рэчаў; нездавальняючым санітарна-гігіенічным становішчы яго камеры, што прыніжае чалавечую годнасць; недастатковым асвятленні; забароне прадуктовых перадач і недаванні пітной вады; адсутнасці належнай медыцынскай дапамогі.

«Апрача таго, адчувалася прысутнасць пацукоў, якія пастаянна перамяшчаліся пад дошкамі падлогі каля туалета.
Арыштаваныя былі вымушаныя закрыць дзірку ў падлозе кавалкамі паперы. Неналежная прафілактычная апрацоўка памяшканняў з’яўляецца парушэннем арт.арт. 94, 95 правілаў унутранага распарадку. Штодзённых прагулак на свежым паветры не давалася, што парушае п. 7 арт. 18.7 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама арт. 96, арт. 97 правілаў унутранага распарадку. Зыходзячы з таго, што і ў камеры не было месца для фізічнай зарадкі, то неабходныя фізічныя практыкаванні для нармальнага жыццезабеспячэння арганізма былі выключаны, што з’яўляецца жорсткім абыходжаннем», — напісаў Волчак.

У сувязі з гэтым ён просіць пракуратуру правесці праверку з абавязковым наведваннем ЦІП на прадмет выканання правоў чалавека і дзейнага заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці спецыяльнай установы, што выконвае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту; прызнаць умовы ўтрымання ў ЦІП жорсткімі, бесчалавечнымі і прыніжальнымі чалавечую годнасць; закрыць ЦІП да прывядзення ўмоў утрымання ў адпаведнасці з заканадаўствам.

14 чэрвеня Воўчак накіраваў зварот да спецдакладчыка ААН па катаваннях.
Праваабаронца просіць яго наведаць Беларусь і праверыць умовы ўтрымання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама запатрабаваць ад краіны прывесці ўмовы ўтрымання ў гэтай турме ў адпаведнасць з Мінімальнымі стандартнымі правіламі ААН абыходжання са зняволенымі.

24 мая Воўчак быў асуджаны на дзевяць сутак адміністрацыйнага арышту за «нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы» і адбываў пакаранне ў ЦІП.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць