Грамадства3939

Ладуцька: «Чаму супрацоўнік АМОНу, які служыў у Чарнобылі, не можа пабудаваць у Уруччы кватэру?»

Старшыня Мінгарвыканкама падкрэсліў: ушчыльненне забудовы -- неад'емная частка жыцця любога горада.

Гарадскія ўлады спешна спрабуюць «патушыць» горадабудаўнічы канфлікт ва Уруччы, дзе мясцовыя жыхары выступаюць супраць ўшчыльнення іх раёна новымі дамамі для грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу, у тым ліку для прадстаўнікоў сілавых структур. На днях галоўны архітэктар Мінска Аляксандр Пятроў паабяцаў пайсці на саступкі: паводле ягоных слоў, будаўніцтва некаторых дамоў у мікрараёне можа быць заблакавана. Тэма атрымала развіццё сёння на прэс-канферэнцыі Мікалая Ладуцькі.

Паводле старшыні Мінгарвыканкама, ва Уручча не будуць будаваць два дамы — № 19 і № 21. Адзін з іх — дом кампаніі «Белсплаў», другі — ЖБВК «Першамайскі-1», дзе планавалі будавацца звычайныя грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Дом для спецназа з праекта ніхто не выключаў.

— Чаму супрацоўнік АМОНу, які служыў у Чарнобылі, не можа пабудаваць ва Уруччы кватэру? — выказаў здзіўленне Мікалай Ладуцька.

Старшыня Мінгарвыканкама падкрэсліў: ушчыльненне забудовы — неад’емная частка жыцця любога горада.

— Мы нядаўна яшчэ раз прааналізавалі ўсе падрыхтаваныя матэрыялы, усе экспертызы, узгадненні, — працягнуў Ладуцька. — Мы сказалі грамадзянам: на гэтай тэрыторыі з вашым разуменнем рэалізуем групу жылых дамоў. Мы пайшлі на тое, каб прыбраць два жылыя дамы, але забудова тэрыторыі ўсё роўна будзе ісці. Таму што гэта практыка, гэта неабходнасць, гэта патрэба. Калі б там былі іншыя аспекты, але мы будуем жыллё для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, яны маюць права на атрыманне пераваг. Будаўніцтва прадыктавана усімі дзеючымі нарматыўнымі дакументамі, серыяй розных экспертыз.

Паводле Мікалая Ладуцькі, праблема Уручча атрымала неапраўдана шырокі рэзананс. Актыўна ў мікрараёне пратэстуюць толькі 10–12 чалавек, сказаў чыноўнік.

Каментары39

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма20

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе7

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма20

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць