Грамадства44

На свята 3 ліпеня будуць прапускаць праз турнікеты і не пусцяць з роварамі

З мэтай бяспекі месцы правядзення масавых мерапрыемстваў у Мінску ў Дзень Незалежнасці 3 ліпеня будуць традыцыйна абгароджаныя, а наведнікі будуць праходзіць праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя металадэтэктарамі, папярэджвае ГУУС Мінгарвыканкама.

Сталічная міліцыя нагадвае, што падчас правядзення мерапрыемстваў забараняецца: мець пры сабе зброю, выбуховыя рэчывы і спецыяльна прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян; праносіць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, а таксама любыя іншыя напоі, за выключэннем ахаладжальных напояў у празрыстай пластыкавай тары ёмістасцю не больш як 0,5 л.; праносіць буйнагабарытныя рэчы; прыходзіць з жывёламі; прыходзіць з веласіпедамі; знаходзіцца ў стане ап’янення; праносіць відэа- і фотаапаратуру з дыяметрам аб’ектыва больш як 4 см (без адпаведнага дазволу); перашкаджаць працы супрацоўнікаў міліцыі.

Асноўныя ўрачыстасці пройдуць у цэнтры сталіцы.

Так, каля абеліска «Мінск — горад-герой» на праспекце Пераможцаў з 12.00 да 13.40 адбудзецца ваенны парад войскаў Мінскага гарнізона, а таксама тэатралізаванае спартыўна-маладзёжнае шэсце.

З 13.00 да 19.00 у парку Перамогі пройдзе святочная канцэртная праграма «Беларусь, мая мілая!».

З 14.00 да 19.00 на пляцоўцы каля Палаца спорту — свята «Ганаруся табой, Беларусь».

Завершыць урачысты дзень гала-канцэрт (з 21.00 да 00.30 гадзін на пляцоўцы каля абеліска «Мінск — горад-герой») і святочны салют (у 23.00 — у парку 50-годдзя Перамогі).

Таксама святочныя салюты адбудуцца: у парку імя 900-годдзя Мінска (Заводскі раён), на тэрыторыі аэрапорта «Мінск-1» (Кастрычніцкі раён), насупраць будаўнічай пляцоўкі «Аквапарк» (Цэнтральны раён), у раёне вуліцы Прыгарадная (Цэнтральны раён), на вуліцы Рагачоўская, 20 (Першамайскі раён).

У сувязі з правядзеннем масавых мерапрыемстваў сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе мінчанам у гэты дзень адмовіцца ад асабістых аўто і скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?2

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус запусціў рэсурс для маніторынгу выдачы ДНЖ у розных гарадах Польшчы5

У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца4

Беларус Залівака папрасіў у расійскай паліцыі дапамогі. Але ў выніку пашкадаваў2

Беларуска з Германіі павезла дзяцей на радзіму — прыгразілі, што не выпусцяць без беларускіх пашпартоў20

Рак можа быць заразным? Навукоўцы выявілі чацвёрты такі выпадак5

Apple сёння часова выдаляла Telegram3

Залужны: Украіна ніколі не будзе ў НАТА15

Апублікаваныя першыя за некалькі гадоў здымкі Аун Сан Су Чжы

Эквадор паспрабаваў выкарыстаць мадэль Сальвадора ў барацьбе з бандамі. Аднак яна не спрацавала4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?2

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць