Спорт11

Месца сустрэчы змяніць нельга

Самая паспяховая і сімпатычная зборная Беларусі прызначыла спатканне сапраўдным заўзятарам. І заўзятаркам.

Гэтая каманда паказала сапраўдны клас, дэбютаваўшы пяць гадоў таму ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы і адразу узяўшы «бронзу». Ні да гэтага, ні пасля ніводная наша зборная ў гульнявых відах спорту медалёў на топ-турнірах не заваёўвала.

А баскетбалісткі (гаворка, вядома ж, пра іх), пасля даказалі невыпадковасць свайго поспеху: шостае месца на Алімпіядзе, чацвёртыя — на чарговых чэмпіянатах свету і Еўропы.
Характэрна, што каманда, створаная Анатолем Буяльскім, дамаглася ўсяго гэтага пры практычна поўнай адсутнасці дзяржпадтрымкі.

Але цяпер у жыцці жаночай зборнай Беларусі наступіў няпросты момант, які можа стаць пераломным. Каб гарантаваць сабе пуцёўку на чарговы чэмпіянат Еўропы, нашым дзяўчатам у апошняй гульні адборачнага турніру трэба перамагаць украінак.

Задача гэтая не выглядала б звышскладанай, асабліва з улікам таго, што вырашальны матч пройдзе ў Мінску (на выездзе, дарэчы, беларускі перамаглі — 55:51). Калі б не лавіна траўмаў, якая звалілася на нашу каманду.
Як следства, гасцявы матч з Ізраілем, які адбыўся ў мінулую суботу, прыйшлося гуляць шэсць на дванаццаць. Сіл на канцоўку не хапіла, і беларускі прайгралі.

У апошнім і вырашальным баі нашай камандзе асабліва неабходная падтрымка трыбун. Матч з Украінай — з серыі тых, якія сапраўдныя прыхільнікі спорту не павінны прапускаць. Заўзятары могуць стаць дадатковым «штыком», якога цяпер так не хапае жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі.

А таму ўбачымся 11 ліпеня (серада) у мінскім Палацы спорту ў 19.30. Месца сустрэчы змяніць нельга.

Білеты ад 15 тыс. да 45 тыс. Іх можна купіць у касах kvitki.by, фактычна па ўсім горадзе, або праз Інтэрнэт, разлічыўшыся карткай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць