Грамадства

Галадоўніку-сухотніку пагражаюць «псіхушкай»

Ужо трэці дзень галадуе пацыент Багушэўскага абласнога шпіталя Мікалай Такаровіч, які выказвае нязгоду з метадамі лекавання.

Новыя зьвесткі з Багушэўскага абласнога шпіталя для хворых на сухоты атрымала каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец.

Яна апавяла, што

ўжо трэці дзень галадуе пацыент шпіталя Мікалай Такаровіч, які такім чынам выказвае нязгоду з тамтэйшымі мэтадамі лекаваньня:

«Пра гэта мне паведаміў праз тэлефон наш прыхільнік Валеры Ганчарэнка. Ён таксама пацыент багушэўскага шпіталя, хранічна хворы на сухоты. Як і большасьць тамтэйшых пацыентаў, ён мусіць праводзіць у шпіталі шмат часу, і такія хворыя трапляюць у вялікую залежнасьць ад адміністрацыі, асабліва калі ў іх няма родных, каб за іх заступіліся. Спадар Ганчарэнка кажа, што ўчора яго выклікала галоўурач Натальля Лясная, заявіўшы, што гэта ён падбухторшчык галадоўкі пратэсту. І прыгразіла, што абодвух перавядзе ў мясцовае псыхіятрычнае аддзяленьне, калі яны не перастануць перадаваць зьвесткі са шпіталя ў незалежныя СМІ».

Некалькі дзён таму ліст хворага на сухоты Мікалая Такаровіча быў разьмешчаны на сайце БХД. У ім гаварылася, што харчаваньне ў Багушэўскім шпіталі дрэннае, а мэтады лекаваньня і прэпараты — састарэлыя.

Напрыканцы мінулага году пра тое самае незалежным журналістам казаў і Валеры Ганчарэнка, які таксама тады абвясьціў галадоўку пратэсту.

Пасьля гэтага Ганчарэнку насамрэч перавялі ў псыхіятрычнае аддзяленьне, дзе трымалі некалькі месяцаў.
Афіцыйнай прычынай пераводу было названа псыхічнае захворваньне. У іншых пацыентаў у той самы час пазабіралі мабільныя тэлефоны, пазбавіўшы мажлівасьці выходзіць у інтэрнэт, і нават алоўкі ды паперу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць