Грамадства33

Уладальніца крамы «Hugo Boss» Ірына Лазоўская выйшла на свабоду

Пракурор прасіў для яе восем год турмы

Ленінскі суд Менску апраўдаў прадпрымальніцу Ірыну Лазоўскую паводле большасьці выстаўленых ёй абвінавачаньняў. Уладальніца крамаў моднага адзеяньня ў цэнтры Менску выйшла на волю, але яе адвакаты рыхтуюцца да судовых баталій ужо ў гарадзкім судзе.

Лазоўскую апраўдалі паводле ўсіх абвінавачваньняў, апроч нявыплаты падаткаў

Былая журналістка, уладальніца крамаў «Hugo Boss» і «Эскада» Ірына Лазоўская выйшла на волю. 30 сакавіка суд Ленінскага раёну Менску апраўдаў яе паводле абвінавачаньняў у махлярстве і авалоданьні маёмасьцю, але прызнаў вінаватай у нявыплаце падаткаў. Дарэчы, гэта адзіная віна, якую прадпрымальніца прызнавала ў судзе. За гэта ёй далі тры гады абмежаваньня волі, але залічылі тэрмін арышту і вызвалілі ў залі.

Нагадаю, Ірыну Лазоўскую арыштавалі напрыканцы 2005 году паводле прэтэнзіяў да яе з боку некаторых інвэстараў крамаў і былога мужа Лазоўскай, прадпрымальніка Алеся Сушы. Яны лічылі, што Ірына Лазоўская праз махлярства з дакумэнтамі авалодала крамамі ў цэнтры горада, на якія яны таксама прэтэндавалі.

Сьледзтва ішло болей за год, потым доўга цягнуўся суд. Пракурор у судовых спрэчках заявіў, што доказаў віны Ірыны Лазоўскай дастаткова для прызнаньня яе вінаватай і прасіў для прадпрымальніцы 8 гадоў зьняволеньня. Але судзьдзя Тацяна Жулкоўская вырашыла інакш.

1,5 года пад вартай — «досьвед, які ніколі ня лішні»

Ірына Лазоўская на волі заявіла, што яе ніколі не пакідала надзея на справядлівы прысуд, а сёньня раніцай яна на 100 адсоткаў была пераканана ў тым, што выйдзе на волю. Просьбу перайсьці ў размове на беларускую мову, на якой раней пісала журналістка, Ірына Лазоўская выканаць не змагла.

Лазоўская: «Лягчэй, відаць, было б сказаць па‑ангельску, бо мне зараз цяжка. І, магчыма, адна з прычын у тым, што чалавек, які выканаў пэўную ролю ў беларускім адраджэньні, мяне ў гэтую турму пасадзіў. А я зь ім 14 гадоў пражыла...»

Карэспандэнт: «А ці ня думаеце Вы, што гэтая справа мае нейкую палітычную падаплёку?»

Лазоўская: «Не, яно магло б мець палітычную падаплёку, калі б рашэньне было не на маю карысьць. Бо ў судох стаялі б чэргі розных галадранцаў з былога Савецкага саюзу і казалі, што гэта бізнэс не Іванова, а мой, Пупкіна».

Ірына Лазоўская не шкадуе, што адбыла 1,5 года пад вартай, бо «набыла досьвед, які ніколі ня лішні».

Адвакаты рыхтуюцца да паўторнага працэсу

Прадстаўнікі інвэстараў і прадпрымальнік Алесь Суша, прэтэнзіі якіх да Ірыны Лазоўскай суд не задаволіў, пакінулі суд, ня даўшы камэнтароў.

Між тым, адвакаты прадпрымальніцы Ігар Суслаў і Уладзімір Рудзік мяркуюць, што ім варта рыхтавацца да паўторнага працэсу ў Менскім гарадзкім судзе. «Вельмі смачны гэта кавалак — крамы ў цэнтры Менску», — кажуць адвакаты, якія не выключаюць касацыйнай скаргі з іншага боку.

Таксама не выключаецца, што з прысудам, які вынесла судзьдзя Тацяна Жулкоўская, не пагодзіцца пракуратура. Адвакат Рудзік заўважыў, што на агалошаньне прысуду прадстаўнік пракуратуры нават не зьявіўся.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць