Здарэнні

Галоўная бухгалтарка «Мінскхлебпрама» падазраецца ў хабарах — 28 эпізодаў

Следчым камітэтам Беларусі закончана расследаванне ў дачыненні да галоўнага бухгалтара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскхлебпрам». Крымінальная справа перададзена пракурору для далейшага накіравання ў суд.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта, галоўны бухгалтар прадпрыемства абвінавачваецца ў тым, што са снежня 2010 года па канец студзеня 2012 года сістэматычна атрымлівала хабар за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па пагашэнні крэдыторскай запазычанасці КУП «Мінскхлебпрам» перад пастаўшчыкамі прадукцыі.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваны па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры). Абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.

Следствам устаноўлена 28 эпізодаў злачыннай дзейнасці абвінавачванай. Агульная сума хабару склала больш чым 81 млн. рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць