Грамадства55

Да сценаў беларускага пасольства ў Маскве ўсклалі плюшавых мядзведзянятаў

У расійскай сталіцы прайшла серыя адзіночных пікетаў у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Удзельнікі праведзеных 3 жніўня ў Маскве адзіночных пікетаў усклалі плюшавых медзведзянятаў да беларускага пасольства.

Яны паклалі цацкі на акно і прыляпілі наклейку з малюнкам медзведзяняці і надпісам «Жыве Беларусь!». У паветра былі запушчаны паветраныя шарыкі ў выглядзе мядзведзяў.

Серыя адзіночных пікетаў у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі прайшла на Чыстапрудным бульвары.

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі будзе адзначацца 4 жніўня больш чым у 10 краінах па ініцыятыве шэрагу міжнародных і нацыянальных праваабарончых арганізацый. Роўна год таму ў гэты дзень быў арыштаваны беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, старшыня закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.

Адзін з удзельнікаў пікета, прэзідэнт Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека Юрый Джыбладзэ заявіў, што расійскія праваабаронцы салідарныя з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, якая выступае за свабоду і правы чалавека, але падвяргаецца за гэта рэпрэсіям.

«Важна, каб людзі ў Беларусі ведалі, што яны не адны і іх падтрымліваюць у розных краінах», — сказаў ён.

Таксама, паводле слоў Джыбладзэ, акцыя адрасавана палітыкам і ўрадам розных краін, якія прама ці ўскосна падтрымліваюць беларускі рэжым, напрыклад, крэдытамі або праз гандаль, як Еўрасаюз.

3 жніўня прадстаўнікі шэрагу расійскіх праваабарончых арганізацый перадалі ў беларускае пасольства петыцыю з патрабаваннем вызваліць Бяляцкага і іншых палітзняволеных.

Каментары5

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць