Здарэнні

Расследаванне справы банкіра Кацарэнкі прадоўжана да 9 верасня

Расследаванне па справе старшыні наглядальнага савета ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнкі прадоўжана да 9 верасня, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

На сённяшні дзень акрамя абвінавачванага Кацарэнкі па справе праходзяць яшчэ дзевяць падазроных. Выкрыты дадатковыя факты яго незаконнай фінансавай дзейнасці, сказалі ў СК.

Нагадаем, Кацарэнка быў затрыманы 2 сакавіка гэтага года. Т
ады яму было выстаўлена абвінавачанне па частцы 6 артыкула 16 і частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса. У дачыненні да Кацарэнкі выбрана мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. На маёмасць накладзены арышт.

Як паведаміў 15 сакавіка журналістам начальнік следчага ўпраўлення ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Яўген Архірэеў, Кацарэнка абвінавачваецца ў тым, што аказваў садзеянне службовым асобам ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. «Пры дапамозе падкантрольных ілжэпрадпрымальніцкіх структур, зарэгістраваных у Беларусі і Расі, якія маюць рахункі ў прыбалтыйскіх банках, ён аказваў садзеянне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, даючы рэквізіты, падробленыя дакументы», — сказаў прадстаўнік УСК па Мінску.

Паводле яго слоў, Кацарэнка быў затрыманы ў межах расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да шэрагу кіраўнікоў прыватных кампаній, якія ўхіліліся ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Шкода дзяржаве ацэньваецца больш як у 7 мільярдаў рублёў. Злачынствы ўчыняліся на працягу чатырох гадоў.

У красавіку паведамлялася, што па справе Кацарэнкі праходзяць 16 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве з'явіцца свая версія мінскай «Пясочніцы»

Беларускі прыхільнік «рускага свету» ледзь не выступіў на канферэнцыі ў Літве. Яго выкраслілі ў апошні момант2

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў130

Yung Lean, шведская зорка з Мінска, зняў жорсткі кліп з неверагодна гіпнатычным танцам. Вам трэба гэта бачыць!16

Ахвотным наведаць Афганістан цяпер можна зрабіць гэта прасцей21

У Полацку пасажырка загінула, выходзячы з аўтобуса. Кіроўцу вынеслі прысуд

Сусветныя вайсковыя выдаткі пабілі новы рэкорд. У асноўным за кошт актывізацыі Еўропы

Расійскім прызыўнікам ужо не даюць выязджаць з краіны праз Беларусь10

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы7

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць