Усяго патроху55

Літва пагражае шведам адміністрацыйнай справай

"Выяўлена, што а 5-й раніцы ў раёне Пацюнай з'яўляецца аб’ект, трымаецца ўсходняга напрамку ў бок беларускай мяжы і то знікае, то з'яўляецца зноў".

Адміністрацыя цывільнай авіяцыі (АЦА) Літвы ў сувязі з парушэннем патрабаванняў лётных правілаў разглядае магчымасць распачаць адміністрацыйную справу ў дачыненні да шведскіх пілотаў, якія падазраюцца ў нелегальным палёце ў Беларусь і скіданні там тысячаў плюшавых мядзведзікаў, выказваючы гэткім чынам падтрымку свабодзе слова, паведамляе Lietuvos rytas.

Пра гэта ў чацвер паведаміў агенцтву BNS намеснік дырэктара Адміністрацыі цывільнай авіяцыі Літвы Альвідас Шумскас. Пры гэтым ён дадаў, што сумняваецца, ці пры завядзенні справы падазраваныя парушальнікі згодзяцца прыбыць у Літву, каб даць тлумачэнні.

«Яны ідэнтыфікаваныя паводле іх прызнанняў у мас-медыях. Фармальна мы цяпер разглядаем пытанне аб завядзенні справы. Тэарэтычна гэта магчыма, а практычна, думаю, такая справа скончылася б безвынікова.

Ведучы адміністрацыйную справу, мы мусім выклікаць іх да нас, яны мусяць прыбыць, напісаць тлумачэнні, мы мусім скласці пратакол, яны мусяць яго падпісаць, пацвердзіць, што згаджаюцца з ім. На гэта даецца паўгадовы тэрмін. Я моцна сумняваюся, што яны прыедуць. Прайшло б паўгода, і справу давялося б закрыць. Але мы разглядаем пытанне, можа і распачнем справу, параіўшыся з юрыстамі», — сказаў А. Шумскас.

Намесьнік дырэктара АЦА таксама зазначыў, што на інфармацыі пра магчымае парушэньне прыйшоў запыт і з Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы. А. Шумскас расказаў, якія дадзеныя АЦА перадала спэцслужбам.

«Дадзеныя — паказанні радара дзяржаўнага прадпрыемства "Аэранавігацыя". Выяўлена, што а 5 гадзіне раніцы ў раёне аэрадрома Пацюнай з'яўляецца аб’ект, трымаецца ўсходняга напрамку ў бок беларускай мяжы і то знікае, то з'яўляецца зноў. З экранаў радараў канчаткова знікае недзе ў раёне Салечнікаў (Шальчынінкай) каля 6 гадзіны.

У 7.34 ён зноў з'яўляецца ў тым самым раёне і ляціць на аэрадром Пацюнай. Гэта адна інфармацыя, якая пацвярджае, што нейкі палёт ажыццяўляўся. Іншая інфармацыя тая, што 1 ліпеня на аэрадром Пацюнай прыляцеў самалёт з Швецыі і 4 ліпеня а 10 гадзіне вылецеў на Вісбю (горад на востраве Готланд), г. зн. у той самы дзень, у які адбыўся той палёт», — цвердзіць ён.

«З Швецыі і ў Швецыю лётаюць, падаўшы план палёту, як патрабуюць правілы, г. зн. яго (самалёта) рэгістрацыйныя нумары. На здымках, апублікаваных у інтэрнэце, пілоты ў масках мядзведзікаў сфатаграфаваныя каля самалёта, чые рэгістрацыйныя знакі супадаюць з знакамі таго самалёта, які быў на аэрадроме Пацюнай. Таму, на маю думку, сукупнасьць фактаў дазваляе меркаваць, што такі палёт быў і менавіта з аэрадрому Пацюнай», — падсумаваў А. Шумскас.

Тым часам міністар абароны Літвы Раса Юкнявічэне ў чацвер заявіла, што Літва не мае ніякай інфармацыі пра гэты інцыдэнт, звязаны з плюшавым дэсантам.

«Паветраная прастора Літвы сапраўды не была парушаная. Па Літве ўвесь час лётаюць розныя прыватныя малыя самалёцікі, былі яны і тады, аднак ніякіх парушэнняў зафіксавана не было», — заявіла Р. Юкнявічэне у чацвер раніцай у інтэрв'ю радыёстанцыі «Žinių radijas».

А. Шумскас на пытанне, ці існуюць спосабы прадухіліць такія выпадкі, адказаў: «З нашага боку шлях толькі адзін — адміністрацыйная справа і штраф за парушэньні патрабаванняў лётных правілаў».

«Дзеля таго што пры выкананні міжнародных палётаў трэба афіцыйна падаць план палёту, у гэтым выпадку гэта нелегальны палёт з парушэннем правілаў палёту. (...) Калі б гэта было звязана зь літоўскімі пілотамі, былі б дадатковыя сродкі, але цяпер, калі гэта замежныя грамадзяне, нашы дзеянні абмежаваныя», — сказаў ён.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі3

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі4

«Надышоў час». Краўцоў заклікаў пасунуць лідарства Ціханоўскай у дэмсілах48

41‑гадовая Ліндсі Вон з цяжкой траўмай нагі выйшла на трасу, але ўпала ў самым пачатку спуску ВІДЭА6

Адзіны ў вобласці. Бацькі ў Гомелі назвалі сына рэдкім імем з культавага бандыцкага серыяла35

Расійскія вайскоўцы пахваліліся ўдарам трохтоннай бомбай па жылым доме, дзе заставаліся людзі6

Пасол РФ у Беларусі пра расіян і беларусаў: Мы і ёсць адзіны народ104

Што вядома пра ўдзельніцу замаху на генерала ГРУ3

Пратасевіч адказаў, як праца ў КДБ дапамагае на тэлебачанні23

Апублікаванае відэа з месца замаху на генерала ГРУ Аляксеева13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі3

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць