Афіша22

Запрашаем у сяброўскае падарожжа «У пошуках ідыша» з Міхалам Анемпадыставым

Мінск — Іўе — Юрацішкі — Трабы — Гальшаны — Багданава — Дзесятнікі — Вішнева — Валожын.

Іўе

Мястэчка вядомае ад XV стагоддзя.

У сярэдзіне XVІ стагоддзя — цэнтр адной з найбольш радыкальных плыняў пратэстантызму — арыянства. Тут дзейнічае арыянскі кляштар і акадэмія, дзе выкладаліся 8 свабодных навукаў і 5 моваў, у тым ліку, старажытнагабрэйская.

У 1598 годзе ў Іўі селяцца першыя татары. Мястэчка дагэтуль захавала за сабой тытул сталіцы беларускіх татараў, у ім дзейнічае мячэць, фундаваная княгіняй Эльфрыдай Замойскай у 1884 годзе. Захавалася татарскае прадмесце як месца кампактнага пражывання іўеўскіх татараў са слыннымі татарскімі агародамі і дагледжанымі могілкамі (мізарам).

Іўеўскія габрэі ўпершыню згадваюцца ў інвентары за 1685 год. На той момант у мястэчку налічваецца 61 двор, з іх 8 татарскіх і 9 габрэйскіх. Першыя габрэйскія падворкі знаходзіліся на вуліцы Наваградскай, пры рынку. На гэтым месцы захаваліся будынкі сінагогі і двух малітоўных дамоў. Апроч гэтага, амаль цалкам захавалася забудова габрэйскай часткі мястэчка.

Увогуле, Іўе — адзін з нешматлікіх прыкладаў ацалелай гістарычнай забудовы. Апроч аўтэнтычных жылых будынкаў тут захаваўся млын, касцёл св. Пятра і Паўла, і будынкі кляштара бернардынцаў, якія маляўніча высяцца над рэчкай Івянкай, на месцы колішняга замчышча.

На ўскраіне Іўя знаходзіцца мемарыял памяці ахвяраў іўеўскага гета, дзе загінулі жыхары мястэчка і суседніх з ім Трабаў, Бакштаў, Юрацішак.

Юрацішкі

Мястэчка па дарозе на Трабы. Тут захаваліся касцёл, царква і будынак сядзібы ХІХ стагоддзя. У прынцыпе, гэта тыповае маленькае мястэчка, без асаблівых адметнасцяў. Мы там спыняцца не будзем, але праехаць праз яго і паглядзець праз акно будзе цікава.

Трабы

Упершыню згадваецца ў 1490.

На ўскраіне мястэчка захаваліся габрэйскія могілкі.

Апроч гэтага, у самім мястэчку захавалася драўляная царква св. Пятра і Паўла, пабудовы 1784 года і неагатычны касцёл Нараджэння Марыі Панны (1900–1905).

Гальшаны

Закладзеныя каля 1280 г. паўміфічным князем Гольшам. Першапачаткова сталіца Гальшанскага княства. Радзіма Соф’і Гальшанскай, каралевы Польшчы, другой жонкі Ягайлы.

У пачатку XVІІ ст. Гальшаны робяцца ўласнасцю Сапегаў, а ў 1610 г. Павел Стэфан Сапега закладае славуты Гальшанскі замак, які пазней стаў прататыпам Чорнага замка Альшанскага Уладзіміра Караткевіча. Апроч замка ў Гальшанах захаваліся кляштар францысканцаў, касцёл св. Яна Хрысціцеля, аўтэнтычная забудова рынкавай плошчы з гандлёвымі шэрагамі, жылая забудова канца ХІХ ст., капліца, царква св. Юрыя з мошчамі святой Юльяны Гальшанскай, жонкі вялікага князя Вітаўта, а таксама млын у працоўным стане. На выездзе з мястэчка ў бок Барунаў захаваліся габрэйскія могілкі, старажытнае гарадзішча. Першыя згадкі пра гальшанскіх габрэяў адносяцца да 1636 года. Найбольшы росквіт габрэйскага жыцця ў Гальшанах прыпадае на канец ХІХ стагоддзя. У Гальшанах дзейнічае сінагога, 4 малітоўныя дамы, 2 габрэйскія школы. У пачатку стагоддзя на рагу рынкавай плошчы адкрываецца філіял Габрэйскага банка, насельніцтва мястэчка на 48% складаецца з габрэяў.

Багданава

Вёска Багданава ляжыць па дарозе да мястэчка Вішнева. Гэта родавае гняздо мастака Фердынанда Рушчыца, загадчыка кафедры выяўленчага мастацтва Віленскага ўніверсітэта, асобы, знакавай для беларускай і польскай культураў.

Дзесятнікі

У Дзесятніках варта паглядзець нямецкія вайсковыя могілкі часоў Першай сусветнай вайны. Менавіта па маршруце нашай вандроўкі праходзіла лінія фронту, дзе некалькі гадоў вяліся пазіцыйныя баі. У апошнія гады могілкі ўпарадкаваныя за нямецкі і маглі б стаць прыкладам для ўсіх нас у павазе да памяці продкаў. Ад могілак адкрываецца цудоўны від на даліну ракі Гальшанкі.

Вішнева

Мястэчка вядомае з XІV ст у межах Крэўскага княства.

Тут захаваліся касцёл пабудовы 1641 г. (на месцы ранейшага драўлянага, пабудаванага ў 1442), царква 1865-га, фрагменты парка і сядзібы Храптовічаў, а таксама адметныя каталіцкія і габрэйскія могілкі.

У Вішневе нарадзіліся альбо працяглы час жылі многія знакамітасці: прэм’ер-міністр Ізраіля Шымон Пэрэс, беларуская паэтка Канстанцыя Буйло, паэт і перакладчык, а таксама праваслаўны святар і школьны настаўнік Пятро Бітэль, ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, аўтар перакладу Евангелля на беларускую мову. Тут нарадзілася жонка Янкі Купалы Уладзіслава, тут правёў апошнія гады жыцця і ў 1593 г. быў пахаваны, Сымон Будны — выбітны дзеяч эпохі Адраджэння.

Валожын

Вядомы ад XV стагоддзя як уласнасць князёў Валожынскіх. Пазней належаў Манвідам і Гаштольдам. Ад 1542 — каралеўская маёмасць, ад 1567 — маёмасць Радзівілаў.

Пік габрэйскай прысутнасці тут, як і паўсюль на Беларусі, прыпадае на канец ХІХ ст. Габрэйская грамада налічвала тады 2 310 чалавек (72,8%).

У Валожыне захаваліся будынак славутай ешывы (1806) і старыя габрэйскія могілкі.

Даведкі па тэлефоне: (029) 180-28-38 (Святлана).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць