Здарэнні44

П'яная пара змагла праехаць толькі 500 м — фота

ДТЗ адбылося сёння ўначы на вуліцы Кунцаўшчына ў Мінску.

Двое п’яных ад’ехалі ад гульнявога клуба ў Мінску толькі на 500 м і разбіліся, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

ДТЗ адбылося сёння на вуліцы Кунцаўшчына каля 4.40. Супрацоўнікаў ДАІ выклікаў таксіст, які быў відавочцам здарэння.

Паводле яго словаў, з аднаго з гульнявых клубаў выйшлі двое — жанчына і мужчына. Відавочна, што яны былі п’яныя. Спачатку таксіст падумаў, што яны сядуць да яго ў машыну, але пара вырашыла скарыстацца ўласным аўтамабілем «Нісан Сані». За руль машыны жанчына. Таксіст неадкладна выклікаў ДАІ, а сам паехаў за «п’яным» «Нісанам».

Жанчына разагналася і літаральна праз 500 м урэзалася ў прыпаркаваны ля абочыны «Опель». Удар быў такой сілы, што «Опель» пратараніў яшчэ чатыры аўтамабіля перад сабой.

Жанчына была прышпіленая. Інспектары мяркуюць, што менавіта гэта выратавала ёй жыццё.

З траўмамі грудной клеткі і лёгкай чэрапна-мазгавой траўмай яе даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі.
Дарэчы, жанчына атрымала правы зусім нядаўна — каля трох месяцаў таму. Яе пасажыр, мужчына, які сядзеў на пярэднім сядзенні, загінуў. Прышпілены ён не быў. Яму было каля 50 гадоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях13

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў3

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі8

Каля Палаца спорту ў Мінску працуе кінатэатр пад адкрытым небам1

На трасе пад Смалявічамі быў заўважаны вельмі выхаваны лось ВІДЭА1

Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра2

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі1

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях13

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць