Імя пераможцы стане вядома сёння.
18 жніўня стане вядома імя новай «Міс свету». У гэтым годзе сярод фаварытак апынулася і беларуская ўдзельніца.
Фінал конкурсу «МісПростую трансляцыю будзе весці тэлеканал АНТ. Фінал пачнецца ў 21.05 па беларускім часе.свету-2012 » пройдзе ў Ордасе (Унутраная Манголія).
Ад нашай краіны ў «Міссвету-2012 » бярэ ўдзел пераможца VIII нацыянальнага конкурсу прыгажосці «МісБеларусь-2012 » Юлія Скалковіч.
Юліі 20 гадоў.
Яна нарадзілася ў вёсцы Клейнікі Брэсцкага раёна.Вучылася ў Брэсцкай школе № 7 з паглыбленым вывучэнне замежных моў. Студэнтка трэцяга курса Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, будучая прафесія — архітэктар. Хобі Юліі — лялькі і архідэі.
Угаварыў Юлю пайсці на кастынг конкурсу прыгажосці яе каханы.
«Маёй ініцыятывы, каб удзельнічаць у конкурсе, наогул не было. Гэта цалкам яго ідэя.
Я ніколі не цікавілася конкурсамі прыгажосці. Калі б ён не настаяў, каб я прыйшла на кастынг, то не цікавілася б і далей.Таму без яго настойлівасці я там проста не магла апынуцца», — распавяла яна пасля перамогі на «Міс Беларусь».
Пазмагацца за тытул самай прыгожай дзяўчыны свету Юлія адправілася 18 ліпеня.«За час знаходжання на конкурсе удзельніцы ў поўнай меры азнаёміліся з традыцыямі і звычаямі радзімы Чынгісхана. Дзяўчаты даследавалі памятныя месцы, наведвалі музеі і выставы, адзявалі нацыянальныя касцюмы, рыхтавалі і дэгуставалі стравы нацыянальнай кухні», — паведамляе
Сёлета паміж сабой спаборнічаюць 122 удзельніцы.
Журы ўжо вызначыла пераможцаў
Пераможцыміні-конкурсаў ужо забяспечылі сабе траплянне ў асноўны спіс прэтэндэнтак на карону. Бо, як паказвае практыка, часцяком «Міс свету» становіцца менавіта пераможцаў аднаго з папярэдніх конкурсаў.
Аднак абвешчаныя лепшыя з лепшых па гэтых намінацыях будуць таксама толькі ў фінале. Пакуль вядомыя толькі фіналісткі
«На жаль, нашай Юлі не пашчасціла намінавацца ні на адну з іх, але арганізатары абяцаюць шмат прыемных сюрпрызаў, і мы будзем спадзявацца, што адным з іх стане траплянне прадстаўніцы Беларусі ў лік найпрыгажэйшых дзяўчат Свету», — піша
Таксама арганізатары традыцыйна звяртаюць увагу на найбольш актыўных дзяўчат. Таму ўсе шанцы трапіць у фінал ёсць у прадстаўніц Англіі, Партугаліі, Ямайкі і Кітая. Прыгажуні з гэтых дзяржаў часта фігуруюць у стужцы навін конкурсу, а таксама выходзілі ў фінал у
Затое беларуская ўдзельніца Юлія Скалковіч трымаецца ў першай дзесятцы дзяўчат, на перамогу якіх у «Міссвету-2012 » актыўна прымаюць стаўкі букмекерскія канторы.
Напрыклад,
аўтарытэтная William Hill прымае стаўкі на беларуску з каэфіцыентамі 20 да 1.Сярод фаварытаў — Мексіка (2/1), Кітай (6/1), Непал (7/1), Уэльс (12/1), Калумбія (18/1), Аўстралія (20/1).
Характэрна, што
з 122 удзельніц конкурсу сёлета 29 прыгажунь не дацягваюць да неабходных параметраў росту (172 см), яшчэ 17 дзяўчат не ведаюць наогул ніякіх замежных моваў (зыходзячы з інфармацыі з іх анкет на сайце конкурсу), а 2 канкурсанткі (з Даніі і Казахстана) — перасягнуў узроставай парог, дзяўчатам па 25 гадоў.
Варта заўважыць, што
ў апошні час на «Міс свету» пануюць прадстаўніцы паўднёваамерыканскага кантынента.Так, жыхаркі Венесуэлы перамагалі на конкурсе шэсць разоў.
Нагадаем, летась на «Міс свету» нашу краіну прадстаўляла другая
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары