Амерыканская тэлекампанія NBC зняла рэпартаж пра «плюшавы дэсант».
Творчы прадэмакратычны пратэст, падчас якога плюшавыя мішкі спускаліся на парашутах у небе над Беларуссю, не змякчыў пазіцый Аляксандра Лукашэнкі, аднак ён прыцягнуў да аўтарытарнага рэжыму непажаданую ўвагу міжнароднай супольнасці.
Супрацоўнікі шведскага рэкламнага агенцтва скінулі з маленькага самалёта больш за 800 плюшавых цацак, у кожнай з якіх быў уласны парашут, каб прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. На правядзенне гэтай акцыі іх падштурхнуў лютаўскі арышт беларускага актывіста Паўла Вінаградава, затрыманага за арганізацыю пратэсту цацак у Мінску.
Са словаў удзельнікаў групы, якая арганізавала высадку мядзведжага дэсанта,
яны спадзяюцца, што наступны дыпламатычны канфлікт паміж Беларуссю і Стакгольмам дапаможа ўзмацніць ціск на Лукашэнку.
«Мы не будзем шчаслівыя ці задаволеныя сабой, пакуль нам не ўдасца дасягнуць
Паводле словаў Кромвела, працу па падрыхтоўцы гэтай акцыі яны вялі цэлы год, а яе мэта — інфармаваць грамадскасць аб парушэннях правоў чалавека ў былой рэспубліцы Савецкага Саюза, якой Лукашэнка кіруе з сярэдзіны
— сказаў ён.«Мы робім усё, што можам, каб прымусіць людзей смяяцца. Гэта менавіта тое, што так ненавідзяць дыктатары»,
«Нельга выйграць бітву супраць плюшавага мішкі, таму што калі вы нічога не зробіце, вы будзеце выглядаць недарэчна, а калі вы пачняце біцца, то зноў будзеце выглядаць недарэчна», — дадаў Кромвел.
У дзень высадкі плюшавага дэсанта, 4 ліпеня, Кромвел сядзеў за рулём аўтамабіля, неабходнага для ўцёкаў і прыпаркаванага напаўдарозе паміж мяжой з Літвой, дзе ўзляцеў самалёт, і Мінскам. У выпадку неспадзяванай сітуацыі ён збіраўся падабраць пілота і другога пілота самалёта і ехаць у шведскае пасольства. Калегі Кромвела Томас Мазеці і Ханна Фрэй знаходзіліся ў самалёце разам з плюшавымі мядзведзямі. Мазеці адмыслова навучыўся кіраваць самалётам дзеля гэтай акцыі — як кажа Кромвел, ён атрымаў ліцэнзію пілота ўсяго за некалькі тыдняў да правядзення аперацыі.
Дзень быў сонечны, і маршрут самалёта ўяўляў сабой простую лінію, якая злучае літоўскую мяжу і Мінск, аднак, кажа Кромвел, яны баяліся, што самалёт могуць збіць з наземных гармат. У 1995 годзе, калі паветраны шар выпадкова трапіў у паветраную прастору Беларусі, службы бяспекі Лукашэнкі распарадзіліся збіць яго, у выніку чаго загінулі два амерыканцы, якія знаходзіліся на яго борце.
Авіядыспетчары ў Мінску звязваліся з самалётам, аднак Мазеці і Фрэй не змаглі зразумець, што ім гаварылі на рускай мове. Пасля скідання свайго плюшавага грузу, правёўшы ў беларускай паветранай прасторы агулам менш за 2 гадзіны, самалёт вярнуўся да літоўскай мяжы.
Беларусь афіцыйна не прызнавала факту высадкі плюшавага дэсанта аж да канца ліпеня, калі Лукашэнка раскрытыкаваў ваеннае кіраўніцтва, якое дапусціла з’яўленне самалёта ў паветранай прасторы краіны.
Затым ён звольніў генералаў, якія адказваюлі за паветраную абарону і памежны кантроль, а паліцыя арыштавала дваіх грамадзян — блогера, які размясціў фатаграфіі плюшавых мядзведзяў на сваім сайце, і чалавека, які здаваў Кромвелу кватэру ў час яго кароткага знаходжання ў Мінску.
На мінулым тыдні былі арыштаваныя дзве журналісткі за тое, што яны сфатаграфаваліся, трымаючы ў руках плюшавых мядзведзяў, скінутых з самалёта.
3 жніўня пасол Швецыі ў Мінску быў высланы з краіны, і, па словах прадстаўнікоў Еўрасаюза, гэты крок пагоршыў напружаныя адносіны паміж блокам і Беларуссю.
«Усім за сталом было зразумела, што гэтая сітуацыя — канфлікт не толькі паміж Швецыяй і Беларуссю. Гэта тая сітуацыя, якая можа паўплываць на адносіны Беларусі з усім Еўрасаюзам», — заявіў 10 жніўня шведскі дыпламат Олаф Ског, старшыня на перамовах краін ЕС па пытаннях замежнай палітыкі.
«Цягам наступных некалькіх дзён паслы Беларусі па ўсёй Еўропе атрымаюць выразны адказ, у якім мы выкажам поўную салідарнасць са шведамі ў гэтым пытанні», — дадаў ён.
Па словах Кромвела,
з моманту правядзення акцыі ён і яго калегі атрымліваюць пасланні ад КДБ, перакладзеныя праз Google, змест якіх вар’юецца ад пагроз да скаргаў, а таксама просьбы дадаць у сябры ў Facebook фальшывых карыстальнікаў.
На мінулым тыдні наступіла кульмінацыя гэтай
У адказ на гэтае запрашэнне ў сваім адкрытым лісце да Лукашэнкі, апублікаваным 14 жніўня, супрацоўнікі агенцтва Studio Total заявілі, што «яны адчуваюць няёмкасць за тое, што прымусілі людзей смяяцца з Лукашэнкі і з яго супердарагой паветранай абароны». Акрамя таго яны, у сваю чаргу, запрасілі Лукашэнку прыехаць у Швецыю.
«Нашая адзіная ўмова заключаецца ў тым, каб вы паводзілі сябе як мага больш ветліва, (ніякіх пагроз, катаванняў і да таго падобнага) і каб вызвалілі ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі», — гаварылася ў лісце.
Санкцыі ЕС супраць Беларусі ўжо ўключаюць забарону на выдачу віз і замарожванне рахункаў Лукашэнкі і яго найбліжэйшых памочнікаў, эмбарга на пастаўку зброі, а таксама забарона на вядзенне бізнэсу ў эканамічнай зоне, накладзеная больш чым на 30 беларускіх кампаній.
Каментары