Спорт22

Хакейнае «Дынама» з'явілася на піве

Прэзентацыя новага брэндаванага піва «Дынама» адбылася 23 жніўня ў Мінску.

У сумесных планах хакейнага клуба і ААТ «Крыніца», паведаміў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Рыгор Пяткевіч, — выйсці на выпуск мільёна банак гэтага гатунку ў год.

Першую партыю піва «Дынама» вытворца разлічвае рэалізаваць падчас сезону КХЛ 2012–2013 гадоў.
Паводле слоў Пяткевіча, сёння, як і на хакейных арэнах, на піўным рынку ідзе сур`ёзная барацьба за спажыўца. Аднак ужо цяпер, адзначыў ён, цікавасць да новай піўной прадукцыі, звязанай з брэндам хакейнай каманды, была выказана іншымі краінамі, у прыватнасці Латвіяй, хакейная каманда якой «Дынама» з Рыгі таксама ўдзельнічае ў чэмпіянаце КХЛ.

Пяткевіч адзначыў, што ініцыятары праекта спадзяюцца на «сур`ёзны камерцыйны поспех».
Генеральны дырэктар «Дынама» Аляксей Торбін са свайго боку адзначыў, што на гэта дазваляе разлічваць і тое, што піва з`яўляецца адным з «самых галоўных атрыбутаў» хакейных фанатаў. Выпуск брэндаванага піва «Дынама» — чарговы крок у развіцці маркетынгавай палітыкі хакейнага клуба. Раней пад маркай «Дынама» быў ажыццёўлены выпуск чыпсаў, арэхаў, снэкаў, сшыткаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта79

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта79

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць