Усяго патроху11

Салавей абвешчаны прыродным сімвалам Слуцкага раёна

Адпаведнае рашэнне прыняў Слуцкі раённы савет дэпутатаў.

Рашэннем Слуцкага раённага савета дэпутатаў салавей прызнаны прыродным сімвалам Слуцкага раёна.

Як паведаміў БелаПАН дырэктар грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) Віктар Фянчук, рашэнне было прынята на аснове вынікаў падліку салаўёў, які АПБ у 2007 годзе праводзіла ў многіх гарадах Беларусі. У Слуцку, плошча якога складае 2 тыс. 975 га, выяўлена больш як 500 пар гэтых птушак. Такім чынам, на кожныя шэсць гектараў горада прыпадае па салаўю, што з'яўляецца высокім паказчыкам.

У Беларусі налічваецца ад 160 да 200 тыс. пар гэтых птушак, аднак у гарадах салаўёў не так шмат. Прысутнасць салаўёў сведчыць пра тое, што ў горадзе захавалася дзікая прырода, адзначыў Фянчук.

Сёлета Слуцкае раённае аддзяленне АПБ пачало рэалізаваць праект "Птушка — прыродны знак Слуцкага раёна". У яго межах было праведзена апытанне мясцовых жыхароў наконт выбару птушкі — сімвала горада. З 43 прапанаваных птушак гараджане выбралі салаўя. 15 мая Слуцкае аддзяленне АПБ правяло адкрыццё памятнага знака салаўю — драўлянай скульптуры на тэрыторыі Слуцкага экалагічнага цэнтра. У акцыі ўзялі ўдзел жыхары горада з "салаўінымі" прозвішчамі і госці.

Паводле слоў дырэктара АПБ, у перспектыве ў Слуцку плануецца адкрыць адзіны ў Беларусі музей салаўя. У гэтым музеі магла б быць сабрана прадукцыя на салаўіную тэматыку і інфармацыя пра салаўіныя акцыі па ўсім свеце — пра курскіх салаўёў, салаўіныя вечары ў Маскве і г.д. Аддзяленне АПБ плануе звярнуцца да адміністрацыі гарадскіх прадпрыемстваў з прапановай назваць прадукцыю на салаўіную тэматыку.

Як адзначыў Фянчук, праекты па выбары птушак — прыродных сімвалаў раёнаў — АПБ плануе рэалізаваць і ў іншых гарадах Беларусі.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць