Улада99

ЦВК: Выступы кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту, транслявацца не будуць

«З тэлерадыёкампаній паступілі запыты».

Выступленні кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў, якія заклікаюць да байкоту выбараў, па тэлебачанні і радыё трансляваць не будуць, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«З тэлерадыёкампаній паступілі запыты, што рабіць з выступленнямі, у якіх кандыдаты заклікаюць да байкоту выбараў, — адзначыў Лазавік. — Мы ўважліва вывучылі гэтае пытанне з юрыстамі, яно было разгледжана на пасяджэнні наглядальнага савета па кантролі за выкананнем парадку і правіл правядзення перадвыбарнай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі.

У выніку прыйшлі да высновы, што выбарчае заканадаўства не прадугледжвае даванне бясплатнага эфірнага часу для агітацыі за байкот».

Сакратар ЦВК падкрэсліў, што бясплатны эфірны час даецца толькі для перадвыбарнай агітацыі. «У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам перадвыбарная агітацыя — гэта дзейнасць грамадзян, палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, кандыдатаў, іх давераных асоб, ініцыятыўных груп, якія ажыццяўляюць збор подпісаў па вылучэнні кандыдатаў і збор подпісаў за іх выбранне, што мае на мэце стымуляваць ці стымулюе выбаршчыка да ўдзелу ў выбарах, галасавання за тых ці іншых кандыдатаў або супраць іх», — сказаў ён.

«Гэта значыць калі ласка: агітуйце за Іванова, за Пятрова, супраць Сідарава, супраць Якаўлева, але агітацыя супраць дзяржаўнага мерапрыемства, на якое дзяржава траціць велізарныя грошы, пад назвай „выбары“ не прадугледжана», — заявіў Лазавік.

Пры гэтым сакратар Цэнтрвыбаркама падкрэсліў, што «заканадаўства не забараняе байкот выбараў». «Можаце праводзіць гэтую працу, але не за кошт дзяржавы», — сказаў ён.

Трансляцыя выступленняў кандыдатаў у дэпутаты па дзяржаўным тэлебачанні і радыё пачалася 27 жніўня і будзе доўжыцца па 14 верасня. Паглядзець і паслухаць выступленні кандыдатаў можна ў будныя дні па тэлебачанні з 19.00 да 20.00, па радыё — з 18.00 да 19.00. Выступленні прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат, якія балатуюцца па Мінску, будуць трансляваць тэлеканал «Беларусь-2» і радыё «Сталіца», па Мінскай вобласці — СТВ і радыё «Сталіца», па іншых абласцях — рэгіянальныя тэле- і радыёкампаніі. Працягласць кожнага выступлення складае не больш за пяць хвілін. Усе выступленні транслююцца ў запісе.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць