Дэпутат Здановіч: Летнія канікулы з 1 чэрвеня да 1 верасня замацаваны ў кодэксе
«І ніхто не мае права яго парушаць».
Летнія вакацыі з 1 чэрвеня да 1 верасня замацаваны ў Кодэксе аб адукацыі, і ніхто не мае права яго парушаць, заявіў сёння журналістам старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і
«Летнія вакацыі ў нас замацаваны ў кодэксе вельмі выразна. Навучальны год з 1 верасня па 31 мая.Ніхто не мае права парушаць кодэкс. Нават калі хтосьці паспрабуе, гэта будзе вельмі доўгая працэдура наперадзе», — сказаў дэпутат.
Ён дадаў, што раней былі прапановы ўнесці ў заканадаўства норму, па якой чэрвень — навучальны, а не канікулярны месяц.
«Скажу шчыра як прафесійны педагог [дырэктар гімназіі], як толькі вясновае сонца свеціць у акно, пра вучобу можна паціху забываць, бо дзеці глядзяць у гэтае акно і мараць, як бы сысці», — адзначыў дэпутат.
Уладзімір Здановіч таксама лічыць, што скарачэнне канікул можа адбіцца на аздараўленні. Летнікі ўжо не прымуць такой колькасці дзяцей. Акрамя таго, у школ застанецца менш часу на рамонт, паведамляе БелТА.
Пра магчымасць павелічэння навучальнага года або колькасці ўрокаў у школах заявіў у мінулую пятніцу міністр адукацыі Сяргей Маскевіч падчас педагагічнай канферэнцыі «Прафесіяналізм і грамадзянскасць — аснова стабільнасці і ўстойлівага развіцця сталіцы».
Паводле яго слоў, у ведамстве абмяркоўваюцца варыянты павелічэння навучальнага года, каб за кошт новых гадзін дапоўніць адукацыйны працэс ўрокамі фізікі, матэматыкі, іншых прадметаў.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары