Усяго патроху33

Беларусь і Ізраіль плануюць спрасціць візавы рэжым

У бліжэйшай будучыні будзе распрацаваны механізм спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і Ізраілем
. Пра гэта журналістам заявіў міністр турызму Ізраіля, сустаршыня сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве Стас Місежнікаў па выніках трэцяга пасяджэння гэтага камітэта, якое прайшло 4 верасня ў Мінску.

Паводле яго слоў, спрашчэнне візавага рэжыму дазволіць большай колькасці ізраільцян наведваць Беларусь. «У Ізраілі жыве прыкадна 140 тыс. былых жыхароў Беларусі, якія з задавальненнем наведаюць сваіх сяброў, сваякоў, магілы сваякоў», — адзначыў Місежнікаў. Паводле яго слоў, павялічыцца таксама паток паломнікаў з Беларусі, якія захочуць наведаць Ізраіль.

Як адзначыў Місежнікаў, гэта, у сваю чаргу, прывядзе да з’яўлення на рынку большай колькасці авіяперавозчыкаў, якія выконваюць рэйсы паміж Беларуссю і Ізраілем, і падзення цэн на авіябілеты.

«Гэта — нонсэнс: 3,5 гадзіны пералёт, а цэны завоблачныя і нязручныя рэйсы», — сказаў ён.

Намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы выказаў упэўненасць, што бліжэйшым часам будуць знойдзеныя шляхі для спрашчэння візавага рэжыму паміж краінамі. Цяпер разглядаюцца розныя варыянты вырашэння гэтага пытання.

Як адзначыў міністр турызму Ізраіля, адным з перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва паміж Ізраілем і Беларуссю з’яўляецца развіццё аздараўленчага турызму. Гэты кірунак абмяркоўваўся на нядаўняй сустрэчы з міністрам спорту і турызму Беларусі Алегам Качаном. Ізраільцяне могуць быць зацікаўленыя ў адпачынку на беларускіх аграэкасядзібах, пансіянатах на беразе азёр. Асабліва спрыяльны перыяд для адпачынку — ліпень-жнівень, калі ў Ізраілі стаіць спякота — да 43 градусаў у цені. Беларусы, у сваю чаргу, могуць быць зацікаўленыя ў аздараўленні на Мёртвым моры, пераважна ў зімовы перыяд.

Паводле слоў намесніка прэм’ер-міністра Беларусі, таксама перспектыўным уяўляецца выкарыстанне спартыўнымі камандамі Беларусі і Ізраіля спартыўных баз адзін аднаго.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль3

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе29

Трамп адкрыта выказаў падтрымку Віктару Орбану на выбарах4

Форма зборнай Гаіці выклікала сапраўдны фурор на Зімовых Алімпійскіх гульнях. Але яе ледзь не забаранілі2

Еўракамісія прадставіла прапановы па 20‑м пакеце санкцый супраць Расіі. Яго маюць прыняць да гадавіны вайны

Калеснікава падзякавала за падтрымку і кілаваты цеплыні і святла, якія яны адчула ў апошнія дні12

«Гэта ж махінацыя». Беларуска дапамагла сяброўцы зрабіць польскую візу і атрымала галаўны боль з банкам5

Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай26

У Беларусі пасля «Улі» хочуць абмежаваць цэны на таксі2

«Моцныя сутаргі па ўсім целе». 18‑гадовы Мацвей расказаў, як яго ўдарыла токам у мінскім тралейбусе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль3

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць