Улада44

ТБМ наносіць кропкавыя ўдары

Таварыства беларускай мовы зьвярнулася ў Канстытуцыйны суд ды іншыя ўладныя структуры з заявай пра парушэнне правоў беларускамоўных грамадзян сталічным гандлёвым цэнтрам «Карона»

Грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) звярнулася ў Канстытуцыйны суд, Мінскі гарвыканкам і ў пракуратуру горада Мінска ў сувязі з нежаданнем кіраўніцтва сталічнага гандлёвага цэнтра «Карона» выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні прадпрыемства і інфармаванні грамадзян. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў.

Паводле яго слоў, з прапановай да кіраўніцтва гандлёвага цэнтра «Карона» выкарыстоўваць беларускую мову ў дзейнасці цэнтра звярнуліся як грамадзяне, гэтак і ТБМ. У адказе кіраўніка сталічным філіялам ТАА «Тытунь‑інвест» «Гандлёвы цэнтр «Карона» Валерыя Палынкова старшыні ТБМ зазначаецца, што кіраўніцтва прадпрыемства выбрала рускую мову «для візуальнага афармлення гандлёвага цэнтра «Карона» і прадастаўлення грамадзянам інфармацыі аб таварах і паслугах з мэтай стварэння спажыўцам максімальна зручнага ажыццяўлення пакупак».

Як заявіў А.Трусаў, кіраўнік гандлёвага цэнтра, відаць, пераблытаў краіну свайго пражывання і выбраў рускую мову, забыўшыся, што беларускую, згодна з афіцыйнымі звесткамі, назвалі сваёй роднай мовай 74% насельніцтва краіны, у тым ліку 500 тысяч чалавек, якія не з’яўляюцца прадстаўнікамі аўтахтоннай нацыянальнасці. Вось чаму, упэўнены кіраўнік ТБМ, неабходна ўказваць такім кіраўнікам, як В.Палынкоў, аб неабходнасці выкарыстання ў іх прадпрымальніцкай дзейнасці як мінімум дзвюх дзяржаўных моў (беларускай і рускай) па прыкладзе такіх вядомых брэндаў, як «Рэно», «Самсунг» і «Нескафэ».

На думку А.Трусава, кіраўнік гандлёвага цэнтра «зблытаў палітыку з гандлем, бо з эканамічнага пункту гледжання прымяненне беларускай мовы пашырае колькасць пакупнікоў і спрыяе павелічэнню прыбытку». «Відавочна, што пытанне прыбытковасці цэнтра не вельмі хвалюе яго кіраўніцтва. Вось чаму мы звярнуліся ў дзяржаўныя структуры, каб чыноўнікі патлумачылі Палынкову яго месцазнаходжанне і занепакоенасць кіраўніка дзяржавы станам дзяржаўнай беларускай мовы, — падкрэсліў старшыня ТБМ. — Мы не супраць рускай мовы, аднак калі ў дзейнасці любой установы або прадпрыемства цалкам ігнаруецца беларуская мова, гэта зневажае нацыянальныя пачуцці грамадзян Беларусі».

У застаўцы выкарыстаны плякат Уладзімера Крукоўскага

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»14

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня19

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую29

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў6

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»14

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць