Грамадства22

У Вільні могуць з’явіцца адразу два беларускія музеі: віртуальны і рэальны

Перспектывы іх узнікнення абмяркоўваў 25 верасня сіністр культуры Беларусі Павел Латушка у Віленскім універсітэце эдукалогіі.

Як старшыня Кансультацыйнай рады па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Беларусі Павел Латушка сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Вільні. Акрамя таго, адбылася сустрэча міністра з рэктарам і супрацоўнікамі Віленскага ўніверсітэта эдукалогіі.

«Сустрэча Паўла Латушкі з рэктаратам была даволі канструктыўная», — адзначыла Лілія Плыгаўка, дырэктар Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры, што дзейнічае пры ўніверсітэце. «Акрамя агульнага знаёмства, абмеркавання магчымых варыянтаў супрацоўніцтва, вялася гутарка і на канкрэтныя тэмы. Мы больш дэталёва абмяркоўвалі стварэнне віртуальнага музея Івана Луцкевіча на базе нашага Цэнтра. У кастрычніку мы працягнем гутарку пра гэты праект у Міністэрстве культуры Беларусі."

Акрамя віртуальнага музея, віленскія беларусы абмяркоўвалі з міністрам і магчымасць стварэння ў літоўскай сталіцы Музея беларускага кнігадрукавання і пісьменства.

Пры чым, у самым цэнтры Вільні, на Ратушнай плошчы, у будынку, дзе стагоддзі таму друкаваліся кнігі Скарыны.

Пытанне пра музей узняў на сустрэчы Валянцін Стэх. Год таму грамадская арганізацыя Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных, якую ён узначальвае, ініцыявала збор подпісаў пад зваротам да мэра Вільні Артураса Зуокаса і беларускага амбасадара ў Літве Уладзіміра Дражына аб узвядзенні ў Вільні помніка Францішку Скарыне. На помнік літоўскія ўлады згоды не далі, але наўзамен прапанавалі арэндаваць гістарычны будынак, наўпрост звязаны з асобай Скарыны.

Павел Латушка пагадзіўся, што лепшага будынку для стварэння не толькі музея, але і беларускага культурнага центра (калі літоўскія ўлады дадуць на гэта згоду), не знайсці,
і прасіў пасла Беларусі ў Літве Уладзіміра Дражына ўдакладніць фінансавы бок справы.

«Гэта была б выдатная падзея ў культурным жыцці беларусаў», — ацаніў сітуацыю беларускі міністр культуры.

Аднак, удакладніў ён, усё залежыць ад таго, якія сродкі спатрэбяцца. Апошняе слова ў гэтым пытанні — за Лукашэнкам.

Каментары2

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць