Грамадства1515

Лукашэнка: «У інтэрнэце шмат станоўчага, і гэтым станоўчым трэба скарыстацца»

Лукашэнка даў заданне паспрабаваць зарабляць на камунікацыйных тэхналогіях, але мець на ўвазе нацыянальную бяспеку.

Беларусь павінна знайсці сваё дастойнае месца ў інфармацыйным грамадстве ХХІ стагоддзя. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Беларусі.

«Рабіць гэта мы павінны не таму, што хочам паказаць, якія разумныя і штосьці можам рабіць. А яшчэ і таму, што гэта павінна прыносіць пэўныя даходы, дывідэнды для нашага грамадства і дзяржавы,
— адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму ў Беларусі пытанням інфарматызацыі, развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій мы ўдзяляем пэўную ўвагу, але, магчыма, недастатковую».

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што, бадай, гэта першае такое «мерапрыемства, на якім мы дасканала і прынцыпова падыходзім да гэтых пытанняў». Але не апошняе, запэўніў ён.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў: «Інтэрнэт, які апошнія гады развіваецца вельмі бурна, змяніў аблічча людзей, грамадства і дзяржаў на планеце. Пры ўсіх недахопах Інтэрнэту ў ім шмат станоўчага, і гэтым станоўчым трэба скарыстацца. Мы абмяркуем, што нам дадаткова для гэтага трэба зрабіць».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Будаўніцтва ў Беларусі сетак новага пакалення, магутных цэнтраў апрацоўкі даных і, магчыма, развіццё на іх базе новых сектараў эканомікі — гэта вельмі важна для нашай краіны». Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, з’яўляецца транзітнай дзяржавай: «Мы таксама можам мець з гэтага пэўныя выгады. Я гавару гэта зыходзячы з таго, што мы маем ужо сёння. Давайце абмяркуем гэту праблему з таго пункту гледжання, што ў нас зроблена па названым напрамку, якія праблемы, якія магчымыя праекты і як мы іх будзем вырашаць».

Аднак,

укладваючы грошы, трэба мець на ўвазе не толькі чаканыя выгады, але перш за ўсё — нацыянальную бяспеку,
дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць