Эканоміка1818

Ермакова: Заробку ў 500 даляраў ніхто не абяцае, дэвальвацыі не будзе, талераў таксама

Старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова правяла прамую лінію з чытачамі ў газеце «Звязда».

Пра магчымасць увядзення талераў

Адразу аб талерах. Такой надрукаванай валюты ў нас няма, ды і не было ніколі. Гэта звычайныя чуткі.

Што датычыць дэнамінацыі, то, на мой погляд, у сярэдзіне наступнага года мы можам пачынаць разглядаць гэтае пытанне. Чаму толькі ў наступным годзе, а не зараз? Сапраўды, даходы насельніцтва растуць, цэны таксама павялічваюцца. Нярэдка нам прыходзіцца мець справу з лічбамі, якія ўтрымліваюць шмат нулёў. Аднак, усе гэтыя нулі пакуль укладваюцца ў камп’ютары і калькулятары, а грашовыя купюры — змяшчаюцца ў нашы кашалькі. Але самае галоўнае, што для правядзення дэнамінацыі неабходны адпаведныя эканамічныя ўмовы, перш за ўсё — нізкі ўзровень інфляцыі. Таму сённяшняя сітуацыя ў эканоміцы, на фінансавым і валютным рынках пакуль не дазваляе нам весці размову аб хуткай дэнамінацыі.

Пра адзіную валюту

— Мы можам згубіць незалежнасць, калі перададзім свой эмісійны цэнтр у Расійскую Федэрацыю. Аднак падобным чынам пытанне сёння не стаіць. Цяперашні этап развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі не прадугледжвае стварэння адзінага эмісійнага цэнтра. Далей жыццё пакажа, як будуць развівацца інтэграцыйныя працэсы.

Пра кампенсацыю савецкіх укладаў

Ні сёлета, ні ў 2013-м, ні ў 2014-м гадах кампенсацыі «савецкіх» укладаў не будзе. Кампенсацыя згубленых укладаў можа фінансавацца толькі з рэспубліканскага бюджэту, а не шляхам эмісійнага друкавання грошай.
Пакуль наш бюджэт не прадугледжвае адпаведных выплат насельніцтву. Аднак пытанне з парадку дня не знята. Дзяржава не адмовілася ад ідэі кампенсацыі ўкладаў савецкіх часоў. Але для гэтага патрэбны адпаведныя фінансавыя рэсурсы, якія неабходна зарабіць у эканоміцы.

Пра нізкія працэнты валютных дэпазітаў

Зараз банкаўскай сістэме фінансавыя рэсурсы ў валюце не патрэбны. Таму банкі пачалі зніжаць працэнтныя стаўкі.
Сёння ў краіне валюты хапае. Часам банкі нават маюць пэўныя цяжкасці з рэалізацыяй «валютнага партфеля». Але ж, як вядома, банкі атрымліваюць даход, калі прадаюць грошы. Навошта ж ім прыцягваць ад насельніцтва «дарагую» валюту, якую потым рынак не зможа ў поўным аб’ёме ўспрыняць?

Пра выкананне абяцанняў наконт заробку ў 500 даляраў

Па-першае, зарплату ў 500 долараў ніхто не абяцае.

Прэзідэнтам пастаўлена задача перад урадам і кіраўнікамі прадпрыемстваў забяспечыць магчымасць зарабіць такую зарплату. Даць яе проста так ніхто не абяцае. Таму ніхто незаробленую зарплату нікому не дасць. І дэвальвацыі не будзе таксама.
Мы летась зрабілі вельмі сур’ёзную дэвальвацыю. Перадумоў, каб рабіць такі крок яшчэ зараз, няма. Інфляцыя за восем месяцаў гэтага года складае 14,6%. Увогуле на 2012 год прагназуецца інфляцыя не вышэй за 22%. Таму няма ніякай неабходнасці рабіць дэвальвацыю. На 2013 год інфляцыя прагназуецца на ўзроўні 12%. Зноў-такі не будзе патрэбы ў дэвальвацыі. А заробак у 500 долараў — гэта патрабаванне да ўрада, да кіраўнікоў прадпрыемстваў, каб у людзей была магчымасць такую зарплату зарабіць.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Усе навіны →
Усе навіны

На Валыні сем машын зладзілі пагоню за аўтамабілем вайскоўцаў і сілай адбілі прызыўніка18

Ізраіль ушчэнт разбамбіў Дом рускай культуры ў Ліване11

Нехта ў Мінску атрымаў на 8 Сакавіка 151 ружу і выставіў букет на «Куфры»3

За тыдзень вайны з Іранам краіны Блізкага Усходу выкарысталі больш ракет Patriot, чым атрымала Украіна за чатыры гады вайны8

«Бывае стан, калі не можаш спаць, бо дрэнна». Чым скончылася перасадка касцявога мозгу ў маладога беларускага музыкі Генры

Ці дайшла зорка «Універа» на вяселле мінчанкі Лізаветы, куды яго клікаў увесь Threads?2

У Беларусі здымуць серыял аб праблемах у сем'ях сілавікоў у 2020 годзе22

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яна апынулася пад коламі2

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць