Грамадства55

Статкевіч расказаў пра спатканне з нунцыем Гуджэроці: Не гандлюйце людзьмі

29 верасня Мікалай Статкевіч патэлефанаваў родным.

Пра гэта паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч.

«Званок стаў абсалютнай нечаканасцю, — кажа жанчына. — Не ведаю, ці яму дазволілі тое, на што маюць права астатнія зняволеныя — 2 тэлефанаванні ў месяц, ці гэта вынікі візіту высокага госця?»

Мікалай пацвердзіў, што на днях у турме яго наведаў апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці. Сустрэча праходзіла ў прысутнасці намесніка начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) Сяргея Працэнкі.

Мікалай Статкевіч перадаў, што ў размове з высокім госцем пацвердзіў сваю пазіцыю, якую выклаў яшчэ ў апошнім слове ў судзе — нельга прапаноўваць ўладам грошы за вызваленне палітвязняў, інакш будуць новыя закладнікі.

Ён прасіў Апостальскага нунцыя перадаць сваю глыбокую ўдзячнасць Святому Айцу за ўвагу і малітву, а таксама давесці сваю пазіцыю да еўрапейскіх палітыкаў. Палітвязень яшчэ раз падкрэсліў, што просіць Еўрапейскі саюз не змяняць сваю прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да беларускага рэжыму.

Ён таксама паведаміў, што звярнуўся з прапановай да Сяргея Працэнкі — не прымушаць супрацоўнікаў турмы ісці на здзелку з сумленнем і бясконца вышукваць ў яго розныя дробныя парушэнні, каб падаўжаць строгі рэжым утрымання, парушаючы пры гэтым закон. «Няхай сваім загадам ДВП „прызначыць“ мне тры гады строгага рэжыму, няхай возьмуць на сябе адказнасць і не падстаўляюць людзей», — перадаў Мікалай Статкевіч.

— Ён ведае пра сітуацыю з Дашкевічам, вельмі перажывае за яго і раіць не спыняць ціск, каб спыніць перасьлед палітвязьня. Таксама прасіў перадаць віншаванні з днём нараджэння Ігару Аліневічу і Алесю Бяляцкаму, бо спробы адправіць віншаванні іх сваякам аказаліся марнымі, — паведаміла Марына Адамовіч.

Ці ведае Мікалай аб вызваленні Сяргея Каваленкі і Паўла Сырамалотава?

— Мабыць, ведае, але я забылася спытаць наўпрост — званок, як заўсёды, нечаканы. Але сказаў, што думае, што пачаўся гандаль, і звязвае візіт нунцыя якраз са спробамі ўлады «дамовіцца».

На здароўе не скардзіцца, адзінае, што сказаў, што цяпер у турэмным дворыку амаль зусім не бывае сонца — восень, сонца нізкае і не дастае праз высокія сцены і рашоткі. І сонейка яму вельмі бракуе.

Але Мікалай не губляе аптымізму і бадзёрасці, імкнецца заняць свой дзень так, каб не заставалася вольнай хвіліны, увесь час заняты справамі. Так і час бяжыць хутчэй, — сказала Адамовіч.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Як я без цябе?» Зміцер Дашкевіч напісаў дзве кнігі пра перажытае і перадуманае ў калоніі. Абвешчаны збор грошай на выданне5

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў14

Беларуская дальнабойшчыца мірна стаяла ў заторы ў Германіі, калі пад яе машыну з размаху рэзнуўся легкавік2

Кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за палітыку

Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле17

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць