Грамадства1111

«Цкаванне Дашкевіча падпадае пад крымінальны артыкул без тэрміну даўніны»

Аргкамітэт БХД патрабуе спыніць здзекі з палітвязня.

Хрысціянскія дэмакраты Беларусі патрабуюць ад адміністрацыі папраўчай калоніі № 20 Мазыра спыніць здзекі з лідара міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Змітра Дашкевіча.

«26 верасня з’явілася інфармацыя пра ціск на лідара Маладога фронту, палітвязня Змітра Дашкевіча з боку адміністрацыі Мазырскай папраўчай калоніі № 20 і асабіста кіраўніка яе Юрыя Збароўскага. У прыватнасці, начальнік калоніі абразліва выказваўся з нагоды пратэстанцкіх цэркваў і веры Дашкевіча, яму пагражалі гвалтам з боку іншых зняволеных, усяляк абражалі і прыніжалі. У выніку гэтага Дашкевіч быў вымушаны абвясціць галадоўку пратэсту», — гаворыцца ў заяве аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Дзеянні Збароўскага, па ацэнцы аўтараў заявы, падпадаюць пад крымінальнае злачынства без тэрміну даўніны.

«Публічная знявага верніка хрысціяніна ў краіне з тысячагадовай хрысьціянскай гісторыяй — выклік усім цэрквам Беларусі, усяму грамадству. Аргкамітэт БХД заклікае ўсіх людзей добрай волі падтрымаць Змітра Дашкевіча, а Генеральную пракуратуру аб’ектыўна і ўсебакова расследаваць пададзеныя факты», — гаворыцца ў заяве.

Аргкамітэт БХД патрабуе вызвалення Змітра Дашкевіча і іншых палітвязняў.

Зміцер Дашкевіч і яго паплечнік па «Маладым фронце» Эдуард Лобаў былі затрыманыя напярэдадні апошніх выбараў прэзідэнта, 18 снежня 2010 года, па абвінавачванні ў збіцці двух мужчын. Прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі іх арышт як прэвентыўную меру па «зачыстцы» грамадства перад выбарамі. У сакавіку 2011 года суд прыгаварыў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Лідэр «Маладога фронту» адбываў пакаранне ў ВК-13 у горадзе Глыбокае (Віцебская вобласць). 28 жніўня Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі прызнаў Дашкевіча вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі ВК і прысудзіў яго да года пазбаўлення волі. У тэрмін пакарання ўключаныя чатыры месяцы, якія апазіцыянеру заставалася адбыць у калоніі па першай крымінальнай справе.

Паводле інфармацыі прэс-службы «Маладога фронту», 19 верасня Дашкевіч паступіў у ВК-20 Мазыра, а 21-га — абвясціў галадоўку ў сувязі з «нечалавечым паводзінамі адміністрацыі калоніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага».

Пра сітуацыю з Дашкевічам праінфармаваныя Еўрапарламент, шэраг міністэрстваў замежных спраў краін ЕС, спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па Беларусі Андрэс Херкель і спэцдакладчык ААН па пытаннях катаванняў Хуан Мендэс.

Цяпер Дашкевіч утрымліваецца ў штрафным ізалятары ВК-20.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным вязнем.

Каментары11

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты19

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка23

Іванюк: Працы над аднаўленнем сайта Kamunikat.org ідуць1

Не стала інстытута, які ствараў генпланы Мінска і вызначаў зялёныя зоны ў горадзе. Горадабудаўнікоў падпарадкавалі праекціроўшчыкам дарог і развязак17

Даўгінаўскі тракт пашыраць3

Трамп: Яны прыгожа падалі ў акіян, нібы матылькі, што ляцяць насустрач сваёй гібелі4

Украіна атакуе: гараць НПЗ у Яраслаўлі, завод у Растове-на-Доне, станцыя ў Пермі. СПА працуе пад Масквой6

Вызначыліся фіналісты Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый

Самая шчаслівая краіна ў свеце апынулася ў лідарах па смяротнасці ад наркотыкаў12

«Дзіўнае жаданне ў гэтыя дні». Зяленскі не рэкамендуе замежным палітыкам ехаць 9 мая ў Маскву6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты19

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць