Навука і тэхналогіі

Даклад Кангрэса: Huawei і ZTE — пагроза бяспецы ЗША

Адны з найбуйнейшых у свеце вытворцаў сеткавага абсталявання — кітайскія тэлекамунікацыйныя кампаніі Huawei і ZTE — пагроза бяспецы ЗША.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным па выніках расследавання дзейнасці дзвюх кампаній дакладзе Кангрэса, на які спасылаецца «Бі-бі-сі».

Аўтары дакладу рэкамендуюць адхіліць гэтыя кампаніі ад якіх-небудзь зліццяў і паглынанняў у ЗША. На іх думку, Huawei і ZTE не ўдалося развеяць асцярогі з нагоды іх сувязяў з кітайскім урадам і вайскоўцамі.

«Кітай мае сродкі, магчымасці і матывы выкарыстоўваць тэлекамунікацыйныя кампаніі ў зламысных мэтах», — гаворыцца ў дакладзе.

«Паводле наяўнай сакрэтнай і несакрэтнай інфармацыі, нельга быць упэўненым у тым, што Huawei і ZTE свабодныя ад уплыву дзяржавы (Кітая), і тым самым яны ствараюць пагрозу для бяспекі Злучаных Штатаў», — мяркуюць аўтары дакумента.

І Huawei, і ZTE раней адхілілі абвінавачанні.

Huawei была заснаваная былым сябрам Народна-вызваленчай арміі Кітая Рэн Жэнгфеем у 1987 годзе. Калі фірма ператварылася ў аднаго з найбуйнейшых сусветных гульцоў у сектары вытворчасці сеткавага абсталявання, пачалі ўсплываць чуткі пра яе сувязі з кітайскімі вайскоўцамі. Сцвярджалася, што яна дапамагае Кітаю ў зборы інфармацыі замежных дзяржаваў і кампаній.

У мінулым годзе рэгулятар ЗША адмовіў Huawei у куплі амерыканскай камп’ютарнай кампаніі 3Leaf systems. Сёлета кампанія, як і ZTE, сутыкнулася са сцверджаннямі, што ў частку яе абсталявання ўбудаваныя коды для перадачы ў Кітай канфідэнцыйнай інфармацыі. Кіраўнікі абедзвюх кампаній адхілілі абвінавачанні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ6

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ6

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць