Цела21-гадовай жыхаркі Мікашэвічаў без бачных цялесных пашкоджанняў яе муж знайшоў 13 кастрычніка ў пакоі інтэрната.
Побач на падлозе знаходзілася больш за 10 пустых упаковак ад таблетак. Загінулая жыла ў пакоі аднаго з інтэрнатаў мясцовага прадпрыемства разам з мужам і дзвюма дочкамі 2010 і 2011 гадоў нараджэння.
У момант гібелі яна была дома адна. Уваходныя дзверы пакоя былі замкнёныя знутры, у замку знаходзіўся ключ.
Паверку па факце смерці жанчыны праводзіць Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта. Адна з версій — самагубства.
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары