Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў выступіў за павышэнне акцызаў на цыгарэтную прадукцыю і поўную забарону рэкламы тытуню і курэння ў грамадскіх месцах, падтрымаўшы такім чынам законапраект, прапанаваны расійскім міністэрствам здароўя.
«Людзі, якія не паляць, з нецярпеннем чакаюць яго прыняцця, а частка курцоў называюць гэта замахам на сваё права распараджацца здароўем па сваім ўласным меркаванні. Але я перакананы, што гэты законапраект адпавядае інтарэсам жыхароў нашай краіны», — адзначыў кіраўнік урада ў сваім відэаблогу.
Мядзведзеў таксама панаракаў на высокую долю жанчын і непаўналетніх сярод тых, хто паліць, прапанаваўшы траціць атрыманыя ад павышэння акцызаў даходы на патрэбы аховы здароўя.
У выпадку прыняцця законапраекта, прапанаванага Мінздароўя яшчэ ў маі, цыгарэты і іншыя тытунёвыя вырабы могуць выйсці з продажу ў шапіках і невялікіх крамках, а таксама іх нельга будзе выкладваць іх на вітрынах і прылаўках.
Каментары