Грамадства11

Бяляцкаму абмежавалі магчымасць атрымання медыцынскіх бандэроляў

Праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ў бабруйскай калоніі № 2 абмежавалі магчымасць атрымання медыцынскіх бандэроляў, паведаміла жонка Бяляцкага Наталля Пінчук.

Паводле яе слоў, на днях яна дасылала Бяляцкаму медыцынскую бандэроль, бо яму гэта было дазволена. «Ён напісаў спіс неабходных яму лекаў, узгадніў іх з медыцынскай часцю калоніі, выслаў мне. Я купляла гэтыя лекі. Аднак, як высветлілася, гэтую бандэроль абмежавалі вагой толькі ў адзін кілаграм. Згодна з паштовымі стандартамі, бандэроль павінна важыць да двух кілаграм. Я размаўляла са сваякамі іншых зняволеных — яны з такой праблемай не сутыкаліся, у іх вага медыцынскай бандэролі не абмяжоўвалася», — сказала Пінчук.

Прычыну абмежавання вагі медыцынскай бандэролі Наталлі Пінчук у калоніі не назвалі.

Аднак нават з гэтай бандэроллю ўзніклі праблемы. «Гэтую бандэроль я адправіла, але яна зноў вярнулася да мяне. На канверце напісана, што нібыта парушаны нейкія тэрміны адпраўкі. Але ніякіх памылак не было — бандэроль меў права атрымаць мой муж. Аднак зараз да зімы ён будзе знаходзіцца ў калоніі без лекаў і вітамінаў», — сказала Пінчук.

Гэтую ж бандэроль яна выслала ў калонію паўторна.

«Я не ведаю, з чым гэта можа быць звязана. З Алеся зрабілі злоснага парушальніка, навесілі яму парушэнні рэжыму,
і зараз націск узрастае. Відаць, улады робяць усё магчымае, каб абцяжарыць яму жыццё ў турме», — сказала Пінчук.

Жонка Бяляцкага не валодае інфармацыяй аб тым, ці прапаноўвала яму адміністрацыя калоніі напісаць прашэнне аб памілаванні. «Алесь пра такія рэчы нічога не пісаў. Аднак, мяркуючы па тым, як дзейнічаюць адміністрацыі папраўчых устаноў у дачыненні да іншых палітзняволеных, я магу думаць, што такая прапанова была, Алесь яе адхіліў, пасля чаго націск узмацніўся», — мяркуе Пінчук.

Суд над Бяляцкім адбыўся ў лістападзе 2011 года. Праваабаронцу прызналі вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварылі да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў тое, што грошы, якія паступалі на гэтыя рахункі, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Не быў узяты пад увагу і той факт, што ўрон, які, паводле версіі суда, нанёс Бяляцкі, быў поўнасцю пагашаны за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі рэзананс. Беларускі праваабаронца абвешчаны вязнем сумлення.

Каментары1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць