Каханне і сэкс66

Берлусконі: Я не меў інтымнай сувязі з гэтай жанчынай

Былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі, выступаючы на ​​судовым працэсе ў Мілане, адкінуў абвінавачванні ў інтымнай сувязі з непаўналетняй прастытуткай з Марока Карымай Эль-Махруг, вядомай таксама як Рубі.

У сваіх паказаннях Берлусконі заявіў, што ў яго доме ніколі не адбывалася ніякіх «сцэн сэксуальнага характару».

Скандал пачаў разгарацца ў пачатку 2011 года з-за вечарынак з эратычнымі танцамі «бунга-бунга» на віле былога прэм’ер-міністра.

Следства мяркуе, што ў Берлусконі і яго гасцей маглі быць сэксуальныя адносіны з удзельніцамі вечарынак, многія з якіх былі прастытуткамі, у тым ліку непаўналетнімі.

Берлусконі заявіў у судзе, што выраз «бунга-бунга» не мае сэксуальнай афарбоўкі і заснаваны на яго жарце, калісьці вымаўленым у коле сям’і.
Адказваючы на ​​абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай з мэтай вызвалення з-пад арышту жанчыны, вядомай пад імем Рубі, арыштаванай за крадзеж, Берлусконі адмаўляў, што калі-небудзь аказваў ціск на міланскую паліцыю.

Берлусконі, якому 76 гадоў, абвінавачваецца ў тым, што ў 2010 годзе ён аплачваў інтымныя паслугі непаўналетняй мараканскай танцоркі Карымы Махруг, якая вядомая ў Італіі пад псеўданімам Рубі Рубакуоры і якой тады было 17 гадоў.

Ён заявіў суду, што лічыў, што ёй 24 гады, як яна сама сцвярджала. «Я ніколі не меў інтымных адносін з ёй», — сказаў Берлусконі.

Карыма Махруг заўсёды адмаўляла сэксуальныя адносіны з італьянскім прэм’ерам.

Берлусконі, які пайшоў у адстаўку ў сувязі з фінансавым крызісам у Італіі ў лістападзе мінулага года, як сцвярджаецца, тэлефанаваў супрацоўнікам паліцыі ў Мілане, патрабуючы вызвалення дзяўчыны пад той падставай, што яна нібыта з’яўляецца унучкай тагачаснага прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака.

Каментары6

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць