Нерухомасць22

Пераможца конкурсу на найлепшы праект «Мінск-Сіці» атрымае $5000

Як ужо паведамлялася, Мінгарвыканкам абвясціў адкрыты архітэктурны конкурс на найлепшую канцэпцыю забудовы дзелавога раёна «Мінск-Сіці».

Учора на афіцыйным сайце гарадской адміністрацыі з’явілася дакументацыя, дзе канкрэтызаваныя ўсе патрабаванні да архітэктурных праектаў. Характэрна, што ўся інфармацыя пра конкурс прадстаўленая толькі на расійскай мове. Работы будуць прымацца з 22 кастрычніка 2012 да 31 студзеня 2013, а пераможцаў абвесцяць ўжо ў канцы лютага наступнага года.

У дакрызісныя гады расійская «Ітэра» планавала будаваць на тэрыторыі аэрапорта «Мінск-1» комплекс вышынных будынкаў, цэнтрам якога зрабіўся б 80-павярховы хмарачос у выглядзе бусла. Цяпер гэты праект адкінуты.

Як адзначылі ў конкурснай дакументацыі, перад архітэктарамі стаіць некалькі задач:
«Стварыць новы іміджавы цэнтр сталіцы Рэспублікі Беларусь, зручны для працы прадстаўніцтваў замежных кампаніяў, які забяспечвае камфортныя ўмовы для арганізацыі міжнароднага гандлю і прыцягнення інвестыцыяў. Стварыць інфраструктуру, што стымулюе росквіт бізнесу, абсталяваную найноўшымі тэхналогіямі і сістэмамі бяспекі, якая адпавядае сучаснаму ўзроўню камфортнага пражывання людзей».

Ад праектных арганізацыяў патрабуецца прадугледзець не менш за пяць чэргаў узвядзення жылой забудовы. Акрамя гэтага раён павінен уключаць грамадска-дзелавы цэнтр, гатэлі і апартаменты, гандлёвы і спартыўны цэнтры, а таксама тэрыторыі рэкрэацыі і зялёныя зоны.

Паводле ўмоваў конкурсу шматкватэрныя дамы будуць дзяліцца на тры катэгорыі: малагабарытнае жыллё эканом-класа (плошча «аднушак» — ад 26 да 30 кв.м), эканом-клас і жыллё павышанай камфортнасці (каля 10% ад усёй жылой забудовы).

Іншымі словамі, як раён «Мінск-Сіці» будзе відавочна не элітным.

Арганізатары конкурсу паведамляюць таксама пра планіровачныя абмежаванні для праектавання. Так, вышыня жылых будынкаў павінная быць не большай за 75 метраў, а для грамадскіх і шматфункцыянальных — да 50 метраў. На сёння самы высокім будынкам у Мінску лічыцца недабудаваны пакуль жылы дом «Ветразь» — 133 метры. Аб вышыні офісных будынкаў «Мінск-Сіці» ў конкурснай дакументацыі інфармацыя адсутнічае. Пазначана толькі, што іх павінна быць не менш за пяць, а агульная плошча мусіць скласці 100 тыс. кв.м.

Бюджэт міжнароднага архітэктурнага конкурсу складае 10 тысяч даляраў. Пераможца атрымае 5 тысяч. Удзельніку, які заняў другое месца, выплацяць 3 тысячы, а за трэцяе месца — 2 тысячы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові14

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова39

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму21

Над Мінскам было зафіксавана гало

У Ельскім раёне машына ўпала з моста ў раку — кіроўца патануў

Людзі спяць з тазікамі: у цэнтры Мінска затапіла цэлы жылы дом2

Сабаленку і Свёнтак могуць строга пакараць за адмову гуляць у Дубаі1

На Полаччыне было мінус 24,8°С, а што кажа народная прыкмета на гэтыя дні?

Рэкі і птушкі, або Калас, Бетховен і да Вінчы. Дызайн купюр еўра ўпершыню за чвэрць стагоддзя зменяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць