Радаслаў Сікорскі сустрэўся з дэлегацыяй не прызнаванага ўладамі Саюза палякаў
Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі 24 кастрычніка ў Варшаве сустрэўся з вялікай дэлегацыяй не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў.
Паводле інфармацыі
Сікорскі запэўніў дэлегацыю СПБ у пастаяннай падтрымцы палякаў у Беларусі з боку яго ведамства.«Польшча — гэта краіна, якая найбольш энергічна ў ЕС імкнецца да еўрапеізацыі і дэмакратызацыі Беларусі. Мы з`яўляемся таксама краінай, якая найбольш шчодра падтрымлівае як сваіх суайчыннікаў, гэтак і тых, хто імкнецца да стварэння грамадзянскай супольнасці ў Беларусі», — заявіў міністр.
У сустрэчы бралі ўдзел 45 чалавек, у тым ліку кіраўнікі рэгіянальных аддзяленняў СПБ у Мінску, Брэсце, Івянцы, Ваўкавыску.Тэмы гутарак — супрацоўніцтва МЗС з СПБ, у тым ліку размеркаванне сродкаў МЗС на падтрымку дыяспары і палякаў за мяжой, захаванне месцаў нацыянальнай памяці, адукацыя моладзі і развіццё польскамоўных СМІ.
Сікорскі звярнуўся да журналістаў з заклікам да адказнасці пры асвятленні сітуацыі вакол польскай меншасці ў Беларусі.
-
За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі
-
У Мінску жанчына выкінула з дзявятага паверха чыхуахуа свайго каханка
-
Завяшчаў Карыне Шуляк 50 мільёнаў, а яе бацька лётаў з ім на верталёце за месяц да арышту. Што яшчэ стала вядома з файлаў Эпштэйна
Каментары