Крымінальная справа за загадзя лжывае паведамленне аб небяспецы распачата па факце «мініравання» Мінскага гандлёвага каледжа Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў на Партызанскім праспекце ў сталіцы.
Як паведамілі ў праваахоўных органах, паведамленне аб мініраванні будынка паступіла днём 29 кастрычніка. Супрацоўнікамі міліцыі і адміністрацыяй навучальнай установы было эвакуявана 450 чалавек. Ніякіх выбуховых прыладаў не выяўлена. Асоба ўстанаўліваецца.
Каментары